fbpx

Грамадзкая кампанія Legalize Belarus сумесна з Students For Liberty Belarus і Students for Sensible Drug Policy аб’яўляюць набор рэгіянальных каардынатараў!

Legalize Belarus — гэта асьветніцка-адукацыйная грамадзкая кампанія, якая публічна ўздымае пытаньне наркапалітыкі ў кантэксьце правоў чалавека, грамадзянскіх свабодаў і падыходу, заснаванага на навуковых фактах. Кампанія займаецца адукацыяй моладзі па пытаньнях псыхаактыўных рэчываў, залежнасьцяў і практыкаў зьмяншэньня шкоды, а таксама выступае за дэкрыміналізацыю малых колькасьцяў кантраляваных рэчываў.

Мы шукаем ініцыятыўных маладых актывістаў з усёй Беларусі, гатовых інвэставаць свае час і высілкі на разьвіцьцё Legalize Belarus і прасоўваньне нашых ідэяў. Мы адбярэм аднаго каардынатара па кожнай з шасьці абласьцёў Беларусі і забяспечым усіх каардынатараў падтрымкай, неабходнай для пасьпяховай працы і разьвіцьця. Ад кожнага адабранага каардынатара мы чакаем прыманьня лідарскай ролі ў арганізацыі актыўнасьцяў Legalize Belarus у рэгіёне, а таксама рэгулярнай (раз на месяц) камунікацыі з Legalize Belarus.

Мы прапануем:

  • Унікальны досьвед і магчымасьць рабіць грамадзка значныя рэчы
  • Рэсурсная і інфармацыйная падтрымка актыўнасьцяў у рэгіёне
  • Далучэньне да міжнароднай лібэртарыянскай супольнасьці
  • Удзел у адукацыйных праграмах, партнэрскіх сустрэчах і міжнародных канфэрэнцыях ад імя Legalize Belarus

Патрабаваньні для кандыдатаў:

  • Табе да 35 год
  • Ты цікавісься псыхаактыўнымі рэчывамі, залежнасьцямі ці праблемай 328
  • Ты падзяляеш ідэі свабоды і нягвалту
  • Ты гатовы (-ая) інвеставаць некалькі гадзінаў на тыдзень у арганізацыйную працу
  • Ты маеш досьвед удзелу ў грамадзка-палітычных арганізацыях ці ініцыятывах (не абавязкова)

Гатовы (-ая) стаць тварам нашага дзьвіжу ў сваім рэгіёне? Падавай заяўку на праграму рэгіянальных каардынатараў Legalize Belarus зараз: https://goo.gl/forms/q3v8f8z83VvKezmi2

Дэдлайн падачы заявак — 29 сьнежня а 23:59. Пасьля гэтага мы зьвяжамся з усімі кандытатамі для правядзеньня анляйн-сустрэчы. Фінальныя вынікі адбору будуць вядомыя не пазьней за 20 студзеня 2019.

Усе пытаньні па праграме рэгіянальных каардынатараў дасылайце на скрыню regionalcoordinators@legalizebelarus.org