Legalize Belarus судзяцца з Міністэрствам інфармацыі

24 студзеня суд Цэнтральнага раёну прыступіць да разгляду скаргі Legalize Belarus на дзеяньні Міністэрства інфармацыі, што тычацца вэбсайту legalize.by, заблякаванага за нібыта «прапаганду спажываньня марыхуаны». Інтарэсы заяўніка будзе прадстаўляць Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Legalize Belarus судзяцца з Міністэрствам інфармацыі
Legalize Belarus
22 января 2019
Пресс-служба

Раней актывісты атрымалі скрыншоты, на падставе якіх вэбсайт быў заблякаваны. На дзесяць скрыншотаў трапілі фотаздымкі, большасьць зь якіх зробленая падчас мерапрыемстваў і акцыяў грамадзкай кампаніі.

«Гэта першая падобная справа ў гісторыі Беларусі. Свабода слова — адно з галоўных правоў чалавека, калі яго абмяжоўваць, іншыя нашыя правы, у тым ліку права на жыцьцё, будуць пад пагрозай. Дзякуючы сайту мы можам асьвятляць нашую дзейнасьць і казаць пра несправядлівасьць, што чыніць нашая дзяржава. Гэтую справу нельга пакідаць проста так, бо свабодны інтэрнэт — апошняе, што ў нас засталося», — кажа юрыст Legalize Belarus Стас Шашок.

Вэбсайт асьветніцка-адвакацыйнай грамадзкай кампаніі Legalize Belarus legalize.by заблякаваны 17 траўня 2018 рашэньнем Міністэрства інфармацыі на падставе апавяшчэньня з Міністэрства ўнутраных справаў. Разам зь ім аказаліся недаступнымі каля 300 вэбсайтаў, што знаходзяцца на сэрвэры з IP-адрасам 139.162.166.31. Толькі праз 2 месяцы пасьля блякаваньня новым загадам быў адноўлены доступ да сайтаў, заблякаваных памылкова. Старонка Legalize Belarus у сацыяльнай сетцы «Укантакце» заблякаваная ў Расеі, але даступная ў Беларусі.

Працэс пачнецца а 24 студзеня 2019 а 15:00 у судзе Цэнтральнага раёну (вул. Кірава, 21, каб. 305). Судзьдзя — Длужнеўскі Аляксандар Мікалаевіч.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.