Legalize Belarus запусьцілі збор ахвяраваньняў праз падпіску

Жадаючым рэгулярна ахвяроўваць на дзейнасьць кампаніі Legalize Belarus прапануецца стаць яе «патронам» на сайце збору сродкаў для стваральнікаў і артыстаў patreon.com. Спісаньне грошай будзе праходзіць у першы дзень кожнага месяца аўтаматычна

Legalize Belarus запусьцілі збор ахвяраваньняў праз падпіску
Legalize Belarus
7 ноября 2018
Пресс-служба

Мінімальная сума штомесячнага ўнёску складае $2. Калі ахвяроўваць па $5, праз паўгады можна атрымаць фірмовую цішотку з сэрыі «Богі і Каноплі», якая будзе неўзабаве прэзэнтаваная публічна. Усе патроны атрымаюць паштоўкі з падзякай, падпісаныя актывістамі. Старонка Legalize Belarus на Patreon: https://www.patreon.com/LegalizeBelarus/

Сродкі, сабраныя такім чынам, пойдуць на арэнду офіса і студыі для запісаў відэа, дамену і хостынгу сайта кампаніі, аплату дзяржаўных пошлінаў (напрыклад, пры звароце ў суд), рэкляму мерапрыемстваў і матэрыялаў кампаніі ў сацыяльных сетках, расходныя матэрыялы для публічных акцыяў і мерапрыемстваў, а таксама на адукацыйныя ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю. Атрыманыя грошы ніколі ня будуць выкарыстаныя для аплаты працы актывістаў. «Мы верым у тое, што робім, і таму гатовыя ўкладаць у нашую барацьбу свой час і выкарыстоўваць свае навыкі бясплатна».

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.