Зварот Legalize Belarus пра заканадаўчую рэформу

Калектыўны зварот пра неабходнасьць заканадаўчай рэформы рэгуляваньня абароту наркатычных рэчываў у Рэспубліцы Беларусь

Зварот Legalize Belarus пра заканадаўчую рэформу
Legalize Belarus
1 февраля 2018
Пресс-служба

З 2013 году у Рэспубліцы Беларусь за пазапраўны абарот наркатычных рэчываў было асуджана 15069 чалавек. Пры гэтым за апошнія 10 год колькасьць наркаспажыўцоў у Беларусі павялічылася ў 22 разы, а ў Менску — у 56 разоў. У той жа час заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сфэры пазапраўнага абароту наркатычных рэчываў з’яўляецца адным з самых суровых у сьвеце.

Дзейнае крымінальнае заканадаўства ў сфэры пазапраўнага абароту наркатычных рэчываў не адпавядае нормам і стандартам Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. Згодна з арт. 20 Статуту СНД дзяржавы-чальцы зьдзяйсняюць супрацоўніцтва ў галіне права і спрыяюць збліжэньню нацыянальнага заканадаўства. З мэтай уніфікацыі нормаў права краінаў-удзельніцаў СНД прымаюцца мадэльныя кодэксы. Згодна з арт. 199 Мадэльнага Крымінальнага Кодэкса краін-чальцоў СНД (далей — мадэльны кодэкс), пазапраўны збыт наркатычных рэчываў прыраўноўваецца да злачынства сярэдняга цяжару, у той жа час у адпаведнасьці з арт. 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублкі Беларусь (далей — КК РБ) тыя ж злачынствы лічацца цяжкімі ці асабліва цяжкімі. Захоўваньне наркатычных рэчываў бяз мэты збыту прынцыпова не адлюстроўваецца ў мадэльным кодэксе ў якасьці злачынству. Такім чынам, КК РБ уступае ў разыходжаньне з мадэльным кодэксам і пагаршае стан асуджаных па арт. 328 КК РБ.

Пераважная большасьць краінаў-удзельніцаў СНД, у прыватнасьці, Расея, Украіна і Казахстан, маюць разьмежаваньне мераў адказнасьці ў сфэры пазапраўнага абароту наркатычных рэчываў у залежнасьці ад іх аб’ему. У заканадаўстве пазначаных краінаў існуюць паняцьці нязначнага, значнага, буйнога і асабліва буйнога памеру наркатычныга рэчыва, якія з’яўляюцца адным з асноўных фактараў пры прызначэньні пакараньня. Пры гэтым заканадаўствам не прадугледжаная крымінальная адказнасьць за захоўваньне наркатычных рэчываў у нязначным памеры. На сеньняшні дзень Рэспубліка Беларусь — адзіная краіна ў СНД, дзе за абарот наркатычных рэчываў нават у нязначным памеры чалавека могуць пазбавіць волі на 5 год.

Згодна з дакладам глябальнай Камісыі ААН па пытаньнях наркапалітыкі за чэрвень 2011, рэпрэсыўныя меры ў адносінах да наркаспажыўцоў і нязначных гандляроў не вядуць да памяншэньня пазапраўнага рынку наркатычных рэчываў і не вырашаюць праблему нарказалежнасьці. Барацьбу варта накіраваць супраць крымінальных структураў ды гвалтоўных злачынстваў, а да нарказалежных трэба адносіцца як да людзей, што маюць патрэбу ў псыхалягічнай дапамозе, займацца іх лекаваньнем, а не ізаляваць у турме. Менавіта дзякуючы такой наркапалітыцы шмат эўрапейскіх краінаў, такіх як Партугалія, Швэйцарыя ды Швэцыя, здолелі скараціць колькасьць нарказалежных ды паменьшыць пазапраўны абарот наркатычных рэчываў удвая.

Згодна з арт. 3 КК РБ, да прынцыпаў крымінальнай адказнасьці адносяць справядлівасьць ды гуманізм. Частка 6 арт. 3 КК РБ кажа, што пакараньне і іншыя меры крымінальнай адказнасьці павінныя быць справядлівамі, то бок усталеўвацца і прызначацца з улікам характару і грамадзкай небясьпекі злачынства, абставінаў яго зьдзяйсненьня і асобы вінаватага. У частцы 7 таго жа артыкулу пазначаецца, што асобе, якая зьдзейсніла злачынства, павінна быць празначанае пакараньне або іншая мера крымінальнай адказнасьці, неабходныя ды дастатковыя для яе выпраўлення.

Цякучыя меры крымінальнай адказнасьці за захоўваньне і бытавы збыт наркатычных рэчываў з’яўляюцца несправядлівамі і не адпавядаюць той ступені грамадзкай небясьпекі, якая прадугледжвае такія значныя тэрміны. Працяглае знаходжаньне асобы ў месцах пазбаўлення волі адрывае чалавека ад грамадзтва, можа стымуляваць далейшую злачынную дзейнасьць і не вырашае псыхалягічную праблему з нарказалежнасьцю.

На падставе выкладзенага лічым неабходным:

  1. Унесьці ў прэамбулу разьдзела 29 КК РБ паняцьце “Дзеяньні ў сфэры пазапраўнага абароту наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналягаў у нязначным, значным, буйным і асабліва буйным памеры”
  2. Прыняць адпаведныя зьмены ў дзейны сьпіс наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналягаў
  3. Выключыць крымінальную адказнасьць з арт. 328 КК РБ за дзеяньні па вырабу, перапрацоўцы, набыцьці, захоўваньні і перасылцы бяз мэты збыту наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналягаў у нязначным памеры
  4. Спыніць неабаснаваную практыку прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за збыт наркатычных рэчываў у нязначным памеры шляхам прыняцьця адпаведных зьменаў у заканадаўства
  5. Разьмежаваць меры адказнасьці ў арт. 328 КК РБ за дзеяньні ў нязначным, значным, буйным і асабліва буйным памеры, усталяваць справядлівыя пакараньні, адпавядаючыя характару і ступені грамадзкай небяспекі зьдзейсьненага злачынства.

Зварот распрацаваны юрыдычнай службай Legalize Belarus з улікам напрацовак руху родных і сваякоў асуджаных па артыкуле 328 КК “Маці 328”. Кіраўнік юрыдычнай службы — Стас Шашок (Telegram).

Тэкст звароту даступны на афіцыйнай беларускай і расейскай мовах.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.