Legalize Belarus выпусьцілі неўзаемазаменны токен (NFT) з выявай Ісуса
Выхад токена прымеркаваны да Дня ровара. У гэты дзень, 19 красавіка 1943 году доктар Альбэрт Гофман упершыню мэтанакіравана ўжыў LSD-25.

Токен «Псыхадэлічны Ісус» — гэта працяг дызайнерскай сэрыі «Богі і каноплі», якая выйшла у 2018 годзе. Тады Legalize Belarus выпусьцілі калекцыю з пяці выяваў: з паганскімі багамі Перуном, Мокаш, Ярылам, Дажбогам, а таксама Багародзіцай.
Прадстаўленыя на німбе Ісуса грыбы і расьліны: складнік паўднёваамэрыканскай аяўаскі Psychotria viridis (утрымлівае ДМТ), «магічныя грыбы» Psilocybe semilanceata і кактус Lophophora williamsii (натуральная крыніца мескаліну). Усе гэтыя рэчывы, а таксама ЛСД, адносяцца да аднаго клясу — псыхадэлікі. Навуковыя дасьледваньні паказваюць іх карысьць у лекаваньні псыхічных разладаў (у тым ліку алькагольнай, тытунёвай залежнасьцяў) і адносную бясьпечнасьць.
Токен стандарту ERC-721 з ідэнтыфікатарам tokenId 834147 дасяжны на плятформе Rarible. Пакупнік атрымае ідэнтыфікатар PDF-файла ў Інтэрплянэтарнай файлавай сыстэме, які ўтрымлівае арыгінальную працу ў вэктарным выглядзе. Грошы, атрыманыя з продажу пойдуць на падтрымку адукацыйнай дзейнасьці Legalize Belarus.

Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.