2969 подпісаў за дэкрыміналізацыю дасланыя ўладам
У пэтыцыі прапануецца ўвесьці панятак «малой колькасьці» для кожнага з кантраляваных рэчываў і адмяніць крымінальную адказнасьць за зварот кантраляваных рэчываў у колькасьцях, якія не перавышаюць вызначаныя памеры малой колькасьці для дадзенага рэчыва.
У дзень пачатку восеньскай сэсыі парлямэнту актывісты Legalize Belarus даслалі ў дзяржаўныя органы пэтыцыю, збор подпісаў пад якой пачаўся яшчэ ў лютым. За 7 месяцаў зварот падтрымалі 2969 чалавек (2444 анляйн і 525 на папяровых носьбітах). Пэтыцыя накіраваная ў Палату прадстаўнікоў, Адміністрацыю Прэзідэнта і Міністэрства ўнутраных справаў.
Да самога звароту актывісты далучылі два суправаджальныя лісты («Недахопы артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь» на 2 ст. і «Наркапалітыка ў Чэхіі, Партугаліі і Нідэрляндах. Урокі для Беларусі» на 14 ст.), а таксама праект закону пра асаблівы статус канабісу, дзе прапануецца цалкам адмяніць адказнасьць за зварот канопляў у памерах, якія не перавышаюць ½ буйнога памеру.
Сёньня спажываньне кантраляваных рэчываў фактычна з’яўляецца крымінальным злачынствам (хоць фармальна за спажываньне крымінальных санкцыяў няма). Дэкрыміналізацыя вырашыць праблему крымінальнага перасьледу спажыўцоў і прымусіць міліцыю факусавацца на пошуку вытворцаў і буйных пастаўцоў наркотыкаў.
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.