Чатырох актывістаў Legalize Belarus судзяць за калядаваньне
Позвы ў РУУС атрымалі Міхась Варанцоў, Стас Шашок і Юлія Швабовіч
Ніхто з актывістаў азнаёміцца з пратаколамі ня змог, бо позвы прыйшлі ўжо пасьля прызначанай даты візыту ў міліцыю.
25 сьнежня 2017 году ў Менску маладзёны з ініцыятывы Legalize Belarus правялі «канапляную каляду». Падчас каляды актывісты сьпявалі традыцыную калядную песьню «А ўчора зь вячора», перайначаную пад канцэпцыю сьвята і неслі ў руках «канапляныя зоркі».
Да гэтага за арганізацыю каляды судзілі Пятра Маркелава. Справу накіравалі на дапрацоўку і склалі новы пратакол. Усе паратаколы складаў адзін чалавек — інспэктар Цэнтральнага РУУС Зьміцер Шантыр.
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.