Чатырох актывістаў Legalize Belarus судзяць за калядаваньне
Позвы ў РУУС атрымалі Міхась Варанцоў, Стас Шашок і Юлія Швабовіч
![Чатырох актывістаў Legalize Belarus судзяць за калядаваньне Чатырох актывістаў Legalize Belarus судзяць за калядаваньне](https://legalizebelarus.org/wp-content/uploads/2018/01/Kaliada1_137_20171225_-1-768x513.jpg)
Ніхто з актывістаў азнаёміцца з пратаколамі ня змог, бо позвы прыйшлі ўжо пасьля прызначанай даты візыту ў міліцыю.
25 сьнежня 2017 году ў Менску маладзёны з ініцыятывы Legalize Belarus правялі «канапляную каляду». Падчас каляды актывісты сьпявалі традыцыную калядную песьню «А ўчора зь вячора», перайначаную пад канцэпцыю сьвята і неслі ў руках «канапляныя зоркі».
Да гэтага за арганізацыю каляды судзілі Пятра Маркелава. Справу накіравалі на дапрацоўку і склалі новы пратакол. Усе паратаколы складаў адзін чалавек — інспэктар Цэнтральнага РУУС Зьміцер Шантыр.
![](/wp-content/themes/legalizebelarus/images/mushrooms.png)
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.