34mag.net: Як легалізаваць марыхуану? Досвед Уругвая

Пакуль беларускія ўлады вядуць актыўную вайну з наркотыкамі, актывісты з ініцыятывы Legalize Belarus намагаюцца памяняць існуючы лад.

34mag.net: Як легалізаваць марыхуану? Досвед Уругвая
Ксения Тарасевич
9 октября 2017
Упоминания в медиа

Менавіта яны прывезлі ў Менск «магістра марыхуаны» Альфрэда Паскаля. Ураджэнец Уругвая, эксперт публічнай палітыкі ў галіне рэгулявання наркотыкаў распавёў пра досвед сваёй радзімы, якая, на хвіліначку, стала першай краінай у свеце, якая цалкам легалізавала марыхуану для рэкрэацыйных мэтаў. Як Уругваю гэта ўдалося – у кароткім канспекце лекцыі Альфрэда Паскаля

Як усё пачыналася?

  Уругвай стаў першай краінай у свеце, якая цалкам легалізавала траву з рэкрэацыйнымі мэтамі.

  Яшчэ з 1974-га там можна было валодаць любымі рэчывамі для асабістага выкарыстання. Але існавала праблема ў вызначэнні мяжы паміж асабістым выкарыстаннем і з іншымі мэтамі.

  Працэс легалізацыі не быў простым і лёгкім. У грамадстве ішла вялікая дыскусія.

  Уругвайскі прэзідэнт Хасэ Мухіка ў снежні 2013 года падпісаў закон, згодна з якім грамадзяне Уругвая могуць ужываць марыхуану, вырошчваць і прадаваць яе легальна.

  На практыцы ўвядзенне легалізацыі адбываецца марудна. Толькі з ліпеня марыхуану пачалі прадаваць у аптэках. І тое набыць можна толькі ў 11 аптэках ва ўсёй краіне. Па большай частцы так адбываецца, таму што эканоміка Уругвая не вельмі развітая і адкрытая. Ну і Уругвай – піянер ў гэтай справе, а быць першымі заўсёды цяжка.

Правілы легалайзу

  Існуюць пэўныя абмежаванні. Нельга рэкламаваць марыхуану, нельга прадаваць тым, каму менш за 18 гадоў.

  Набываць траву могуць толькі грамадзяне і рэзідэнты Уругвая.

  Каб набываць ці вырошчваць марыхуану, трэба зарэгістравацца ў спецыяльнай дзяржаўнай установе. Усё, што трэба, – ID і аналаг «прапіскі». Уся працэдура займае 5 хвілін.

  Ёсць толькі тры шляхі набыць марыхуану:

– у аптэках;

– вырошчваць у хаце (да 6 кустоў);

– стаць сябрам спецыяльнага клуба, сябры якіх могуць вырошчваць да 99 кустоў канопляў. Але распаўсюджваць яны яе могуць толькі ўнутры свайго клуба.

Чаму ўрад гэта робіць?

  Уругвайскі ўрад не хоча правакаваць рост спажывання травы. Ідэя – прапанаваць лепшы прадукт па такім жа ці нават ніжэйшым кошце. Такім чынам, мэта ў тым, каб забіць чорны рынак.

  Турысты не могуць набываць марыхуану. Уругвай не хоча быць «Амстэрдамам Паўднёвай Амерыкі».

  У адрозненне ад, напрыклад, Каларада, ва Уругваі не створана моцнай індустрыі на продажы марыхуаны.

  Але ёсць шчыліна: дзейнічаюць спецыяльныя «Марыхуанавыя туры». Турыстаў водзяць па Монтавідэа – сталіцы Уругвая – і распавядаюць пра гісторыю легалізацыі канопляў. Напрыканцы ўсім выдаецца «бясплатны падарунак» – касяк, які потым удзельнікі і ўдзельніцы экскурсіі скурваюць насупраць парламента. І гэта цалкам законна – спажыванне ж абсалютна легальнае!

Жыццё пасля легалайзу

  Цяжка сказаць, ці сталі людзі больш спажываць марыхуаны пасля яе легалізацыі. Ёсць дадзеныя, што яшчэ да легалізацыі ва Уругваі людзі пачалі спажываць больш марыхуаны.

  Верагодна, што гэтая тэндэнцыя захавалася. Але раней людзі баяліся казаць: «Мы спажываем канабіс», а цяпер не баяцца.

  Дакладна заўважны трэнд, што людзі сталі больш талерантнымі да канабісу. Яны бачаць, што спажыўцы – гэта звычайныя, нармальныя людзі.

  Дагэтуль прыкладна палова жыхароў Уругвая супраць легалізацыі. Але апытанкі паказваюць, што яны не супраць легалізацыі ўвогуле. Ім не даспадобы менавіта тая яе форма, якая зараз існуе ва Уругваі. Але дакладна ніхто не сцвярджае, што людзі мусяць трапіць у турму за спажыванне.

  Цяпер уругвайцы спажываюць больш марыхуаны, чым тытуню. Напрыклад, у 2016 годзе 17% грамадзян краіны спажывалі траву, у той жа час як 15,5% насельніцтва паліла цыгарэты. Статыстыкі па алкаголі няма.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.