Каманда Legalize Belarus прыняла ўдзел ва Ўікендзе Капіталізму ў Варшаве
Каманда Legalize Belarus прыняла ўдзел ва Ўікендзе Капіталізму ў Варшаве, які праходзіў з 24 па 26 сакавіка. Гэта найбуйнейшае штогадовае мерапрыемства ў Польшчы для тых, хто больш за ўсё ў жыцці шануе свабоду. У гэтыя дні тут сабралася мноства кампаній, стартапаў, бізнесменаў, грамадзянскіх і палітычных актывістаў з розных краін, каб падзяліцца сваімі ідэямі, вопытам, знайсці партнёраў, даведацца пра нешта новае і проста добра правесці час.
Каманда Legalize Belarus прыняла ўдзел ва Ўікендзе Капіталізму ў Варшаве, які праходзіў з 24 па 26 сакавіка. Гэта найбуйнейшае штогадовае мерапрыемства ў Польшчы для тых, хто больш за ўсё ў жыцці шануе свабоду. У гэтыя дні тут сабралася мноства кампаній, стартапаў, бізнесменаў, грамадскіх і палітычных актывістаў з розных краін, каб падзяліцца сваімі ідэямі, вопытам, знайсці партнёраў, даведацца пра нешта новае і проста добра правесці час.
У рамках мерапрыемства праходзілі дыскусіі, майстар-класы і лекцыі па шэрагу тэм: ад IT-тэхналогій да палітычных пытанняў. Усяго арганізатары запрасілі больш за 35 спікераў. Дадаткова тут можна было паглядзець выставы і прэзентацыі розных тавараў і паслуг.
Legalize Belarus мела свой стэнд на гэтай канферэнцыі разам з Моладзевым Блокам і Беларускімі студэнтамі за свабоду. Мы сустрэліся з сябрамі і расказалі наведвальнікам аб нашай ініцыятыве, мэтах, праектах і наркапалітыцы ў Беларусі. Таксама абмеркавалі розныя пытанні аб сітуацыі, якая зараз склалася ў нашай краіне. Гэта была выдатная магчымасць звярнуць увагу як мага большай колькасці людзей на такія важныя тэмы. Мы, у сваю чаргу, даведаліся шмат цікавага пра лібертарыянскі рух у Польшчы, пазнаёміліся з іншымі ініцыятывамі і набылі карысныя кантакты.
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.