Legalize Belarus выпусьцілі калекцыю неўзаемазамяняльных токенаў «Богі і каноплі» на блякчэйне TON

Кожны NFT зьмяшчае «Маці божую канапляную», а таксама да трох дадатковых багоў: гэта Дажбог, Пярун і Ярыла.

Legalize Belarus выпусьцілі калекцыю неўзаемазамяняльных токенаў «Богі і каноплі» на блякчэйне TON
Legalize Belarus
4 января 2024
Пресс-служба

Усяго было выпушчана 420 неўзаемазамяняльных токенаў. Большасьць з іх была раздадзеная, частка выстаўленая на продаж.

NFT, або Non-Fungible Token — гэта тэхналёгія, якая набыла папулярнасьць у сьвеце мастацтва і забаваў, бо дазваляе стваральнікам маркіраваць сваю працу і дае пакупнікам унікальную сувязь з набытым імі лічбавым кантэнтам, якую можна праверыць. Але гэта не адзінае магчымае прымяненьне NFT. Так, Legalize Belarus пачалі выпускаць лічбавыя сэртыфікаты пра ўдзел у сваіх трэнінгавых мерапрыемствах, у дадатак да папяровых сэртыфікатаў. Прымяненьне такой тэхналёгіі дае магчымасьць пацьвярджаць сапраўднасьць дакумэнта, не раскрываючы імёнаў удзельнікаў.

Да гэтага Legalize Belarus выпусцілі токен «Псыхадэлічны Ісус» у 2021 годзе з грыбамі і расьлінамі на яго німбе, якія ўключаюць ў сябе грыбы Psilocybe semilanceata, кактус Lophophora williamsii і складнік паўднёваамэрыканскай аяўаскі Psychotria viridis. Усе яны адносяцца да клясу псыхадэлікаў.

Грошы, атрыманыя з продажу, пойдуць на падтрымку дзейнасьці Legalize Belarus.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

Creative Commons Licence

Если не указано иное, текст этого материала лицензирован в соответствии с международной лицензией Creative Commons Attribution 4.0.