Свабода: міліцыя «з аўтаматамі» разагнала вечарыну Legalize Belarus
Каля а 3:00 30 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў PLUR-вечарыны ў гадавіну руху Legalize Belarus, паведаміў Свабодзе Пятро Маркелаў.
PLUR-прынцыпы — частка культуры рэйв-вечарынаў, якія ўвасабляюць у сябе:
- Peace — пазьбяганьне нэгатыўных эмоцыяў і канфліктаў;
- Love — выказваньне добрых намераў і любві (абдымкі, усьмешкі);
- Unity — прыняцьце ў супольнасьць розных, незалежна ад ідэнтычнасьці;
- Respect — адчувальнасьць да пачуцьцяў, павага асабістай прасторы і свабоды іншых.
Вечарына праходзіла ў «закрытым бункеры пад Менскам», які знайшлі і прыбралі ўдзельнікі кампаніі.
«Уламіліся а 3-й ночы, усіх тварам у падлогу, абшуквалі з сабакамі, пэўна рэчывы шукалі», — распавёў Свабодзе Маркелаў.
Колькі і каго было?
- 27 удзельнікаў вечарыны;
- 25 супрацоўнікаў міліцыі і спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня МУС (СОБР).
Паводле словаў Маркелава, падчас затрыманьня міліцыянты:
- білі некаторых удзельнікаў вечарыны;
- вялі апэратыўныя здымкі.
Затрыманых адвезьлі ў апорны пункт Бараўлянскага РАУС. На 5 чалавек выпісалі пратаколы і штрафы за знаходжаньне ў стане алькагольнага ап’яненьня ў грамадзкім месцы. А 7:30 затрыманых адпусьцілі, сказаў Маркелаў.
Дзяжурны аддзяленьня бараўлянскай міліцыі адмовіўся патлумачыць прычыны і колькасьць затрыманых, сказаў толькі «што некалькі чалавек». Дадаў, што цяпер іх няма ў аддзяленьні.
Пэтыцыя за дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў на партале petitions.by сабрала больш за 1400 подпісаў. Паводле Пятра Маркелава, на папяровых носьбітах сабралі больш за 600 подпісаў. У пэтыцыі прапануецца ўвесьці азначэньне малой колькасьці для кожнага зь лёгкіх наркотыкаў і адмяніць крымінальную адказнасьць за абарачэньне «кантраляваных рэчываў» у малой колькасьці.
У шэрагу краінаў сьвету, у тым ліку суседняй Польшчы, дазволена мэдычнае ўжываньне марыхуаны (яна можа дапамагаць пры пэўных хваробах, выпісваецца лекарамі), а ў некаторых краінах дазволена і «рэкрэацыйнае» ўжываньне — для адпачынку. Дзе-нідзе, як то ў Грузіі, дазволена ўжываць і захоўваць малыя дозы марыхуаны.
Паводле некаторых дасьледаваньняў (напрыклад, гэтага або гэтага), марыхуана нібыта менш шкодная за алькаголь ці тытунь, але яе ўжываньне мяняе паводзіны людзей. Мэдыкі сьцьвярджаюць, што з марыхуаны людзі пераходзяць і на цяжэйшыя наркотыкі.
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.