Legalize Belarus выпусцілі тэлеграм-бот, які дазваляе праверыць сумяшчальнасць ПАР
Змешванне псіхаактыўных рэчываў значна павышае рызыку ўзнікнення неспрыяльных наступстваў і з’яўляецца адной з прычын перадазіровак са смяротным зыходам. З дапамогай тэлеграм-бота кожны жадаючы зможа хутка праверыць, наколькі бяспечна спалучаць тыя ці іншыя рэчывы.
Многія людзі, якія спажываюць ПАР, знаёмыя з табліцай сумяшчальнасці рэчываў, але яе часам складана выкарыстоўваць, бо ўся інфармацыя сціснута на адной старонцы, што можа прыводзіць да блытаніны і памылковых вынікаў. Актывісты Legalize Belarus распрацавалі даступны і зручны анлайн-інструмент для вырашэння гэтай праблемы. Тэлеграм-бот дазваляе карыстачу проста націснуць дзве кнопкі і адразу атрымаць адказ аб бяспецы канкрэтнай камбінацыі. Такі падыход выключае памылкі і мінімізуе ўплыў чалавечага фактару, што ў некаторых выпадках здольна захаваць жыццё.
Тэлеграм-бот быў створаны ў рамках Global Day of Action пры падтрымцы кампаніі Support Don’t Punish, якая заклікае да палітыкі па барацьбе з псіхаактыўнымі рэчывамі, заснаванай на захаванні правоў чалавека і прынцыпах аховы здароўя.
«Звычайна ў рамках Global Day of Action актывісты ствараюць арт-праекты, арганізоўваюць лекцыі, выставы, кінапаказы, але мы вырашылі адысці ад «стандартных» мерапрыемстваў і захацелі стварыць інструмент па зніжэнні шкоды, які будзе актуальны доўгі час, а не толькі ў дзень самой падзеі. Шырока вядомая табліца сумяшчальнасці рэчываў ад TripSit падрабязная і інфарматыўная, але карыстацца ёю досыць нязручна. Асабліва, калі чалавек жадае праверыць спалучальнасць рэчываў у начным клубе, напрыклад. Таму мы прыдумалі тэлеграм-бот, які будзе выконваць такія ж функцыі, як і табліца, толькі зручнейшым спосабам. Support don’t panish спадабалася наша ідэя, і мы рэалізавалі яе», — дзеліцца Наста, актывістка Legalize Belarus і адна са стваральнікаў тэлеграм-бота.
Наступны Global Day of Action пройдзе 26 чэрвеня, і да гэтай падзеі можа далучыцца кожны, хто хацеў бы зрабіць свой уклад у барацьбу за правы спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў.
Беражыце сябе!
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.