Мілітарны блок «Воля» на выбарах у Каардынацыйную Раду падтрымаў ідэі Legalize Belarus

«Мы выступаем за перагляд адказнасці па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу, асабліва ў дачыненні да непаўнагадовых. Мы падтрымліваем дэкрыміналізацыю ўжывання канабісу і яго легалізацыю для выкарыстання ў мэдыцыне», — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным канале аб’яднання.

Мілітарны блок «Воля» на выбарах у Каардынацыйную Раду падтрымаў ідэі Legalize Belarus
Legalize Belarus
17 мая 2024
Упоминания в медиа

Блок «Воля» — гэта аб’яднанне парамілітарных і нацыянальна-дэмакратычных арганізацый і актывістаў, ініцыяванае удзельнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага. Чальцы заявілі, што бачаць неабходнасць зніжэння пакаранняў па артыкуле 328 і выступілі за легалізацыю канабіса для медыцынскага выкарыстання.

Законы ў Беларусі дастаткова суровыя, і нават падлетак можа атрымаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на вялікі тэрмін за захоўванне псіхаактыўных рэчываў, найбольш папулярным з якіх з’яўляецца канабіс. Тым часам канабіс дазволены ў некаторых краінах для рэкрэацыйнага выкарыстання і шмат дзе прызнаны лекавым сродкам, напрыклад, у суседняй Польшчы і Украіне. Гэта асабліва важна ў кантэксце вайны і складанай палітычнай сітуацыі, якая закранае і многіх беларусаў.

Забарона на выкарыстанне канабіса у медыцынскіх мэтах пазбаўляе эфектыўнай дапамогі тых, хто мае патрэбу, або прымушае звяртацца да сродкаў, якія прыводзяць да больш небяспечных наступстваў. Напрыклад, былы вайсковец, які перажыў ампутацыю нагі і 12 аперацый, распавёў, што ўсе яны суправаджаліся тымі ці іншымі абязбольвальнымі сродкамі на аснове апіятаў. Былі і фентаніл, і марфін, і налбуфін і многія іншыя. Мужчына ўжываў і канабіс, які дапамагаў яму пазбавіцца ад псіхалагічнага напружання і непрыемных адчуванняў у целе.

Данііл Еўтухоў, вайсковец, які атрымаў сур’ёзныя апёкі твару і рук падчас вайны, таксама падзяліўся, што ў першыя дні канабіс быў для яго больш эфектыўным, чым абязбольвальныя, якія прапаноўвалі ў шпіталі. Ужыванне канабісу давала магчымасць мужчыне спаць, есці і менш нервавацца.

Згодна з даследаваннямі, канабіс сапраўды можа дапамагчы ў такіх выпадках практычна нароўні з апіятамі, але ў адрозненне ад іх ён не выклікае фізічнай залежнасці. У невялікіх дозах канабіс здольны знізіць узровень стрэсу.

Акрамя канабіса некаторыя псіхадэлікі таксама маюць велізарны патэнцыял у лячэнні розных захворванняў, асабліва такіх як посттраўматычнае стрэсавае расстройства і дэпрэсія. Эфектыўнасць МДМА, псілацыбінавых грыбоў і ібагаіна даказана даследаваннямі і асабістымі прыкладамі людзей, якім гэта дапамагло. Але законы Беларусі пазбаўляюць магчымасці нашых грамадзян карыстацца перавагамі такой тэрапіі.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.