Сяржук Рашэтнікаў запытаў прадстаўнікоў дэмсілаў, чаму ігнаруецца праблема 328. Паглядзіце, што яны адказалі

У Беларусі праблема нарказалежнасьці застаецца табуяванай. Хоць тэма і абмяркоўваецца ў навінах і ўнутры праваабарончых арганізацыяў, яна не атрымлівае дастатковай увагі, а ў Беларусі пытаньне нарказалежных застаецца пад кантролем сілавікоў.

Сяржук Рашэтнікаў запытаў прадстаўнікоў дэмсілаў, чаму ігнаруецца праблема 328. Паглядзіце, што яны адказалі
Legalize Belarus
12 августа 2024
Пресс-служба

Сяржук Рашэтнікаў, Legalize Belarus

Я хацеў бы запытацца, чаму вы выключаеце такую ўразьлівую групу, як людзі з залежнасьцямі, якія пакутуюць у Беларусі. Штогод затрымліваецца ня меньш за 2 тысячы чалавек па артыкуле 328. Гэта не заўсёды тыя, хто распаўсюджваюць, гэта залежныя і хворыя людзі, і гэта ўразьлівая група. Чаму праваабарончы, палітычны і грамадзкі сэктары амаль не размаўляюць пра гэта? Тэма застаецца табуяванай і стыгматызаванай.

Андрэй Стрыжак, BySol

— Можа быць, гэта будзе адказ не на поўнае вашае пытаньне, але я проста хачу расказаць, які падыход у нас у Байсол да такіх кейсаў. Напрыклад, мы часта бачым, што праваахоўныя органы выкарыстоўваюць артыкул 328 (наркатычны) як дадатковы для навешваньня на нейкую палітычную дзейнасьць. У чалавека знаходзяць альбо лісток травы, альбо нейкія рэшткі чагосьці, і чалавеку даюць дадатковы тэрмін за гэта. Калі мы разглядаем такія сытуацыі пры ацэнцы і вэрыфікацыі кейсу, мы заўсёды ў першую чаргу глядзім на палітычнасьць гэтага кейсу і разумеем, што калі гэты чалавек не наркадылер, яго не ўзялі з мяшком нейкіх рэчываў, хутчэй за ўсё гэта выкарыстаньне артыкула як дадатковага рэпрэсыўнага фактара. Вось такая практыка ў нас па гэтым пытаньні.

Сяржук Рашэтнікаў, Legalize Belarus

Я хацеў бы дадаць, што штогод 2000 чалавек затрымліваецца, 800 зь іх трапляюць за краты з сярэднім тэрмінам 10 гадоў. Гэта неабавязкова палітычнае пытаньне, гэта прыватная свабода чалавека — ужываць псыхаактыўныя рэчывы, напрыклад, марыхуану. Людзі пакутуюць ад праблем з адаптацыяй пасьля доўгіх тэрмінаў. У месцах зьняволеньня людзі з залежнасьцямі не атрымліваюць неабходнай мэдычнай дапамогі, што па міжнароднай юрысдыкцыі лічыцца катаваньнямі, а не жорсткім абыходжаньнем, але гэта не фіксуецца. У краіне ня меньш за 1% насельніцтва так ці інакш пакутуе ад залежнасьцяў.

Вольга Вялічка, кіраўнічка камісыі Каардынацыйнай Рады па сацыяльнай палітыцы

— Давайце я паспрабую адказаць. Калі мы кажам пра Рэспубліку Беларусь, мы знаходзімся ў тых нормах, у якіх мы знаходзімся. Зусім нядаўна была навіна, што ў пенітэнцыярных установах, маецца на ўвазе калёніі, будуць створаныя цэнтры рэабілітацыі. Навіна гэта — маё асабістае меркаваньне, — добрая, іншая справа — трэба паглядзець, якія паслугі будуць там аказвацца і як гэтая рэабілітацыя будзе прыводзіць да станоўчых вынікаў. Я думаю, што сама сыстэма, якая бачыць тыя лічбы, што ёсьць па гэтым артыкуле, разумее, што з гэтым нешта трэба рабіць. Рашэньне аб адкрыцьці рэабілітацыйных цэнтраў — гэта станоўчае рашэньне.

Сяржук Рашэтнікаў, Legalize Belarus

Чаму дэмакратычныя сілы і незалежныя медыя не зьвяртаюць на гэта ўвагу і, як і дзяржаўныя медыя, табуіруюць гэтую тэму?

Ірына МакЛейн, фонд «Краіна для жыцьця»

— Тут няма прадстаўнікоў медыя, таму цяжка адказаць. Я яшчэ дадам: пры фармаваньні сёньняшняй панэлі было вельмі цяжка ўключыць прадстаўнікоў усіх уразлівых груп, папярэджваючы пытаньні, якія могуць узнікнуць.

Станіслаў Салавей, намесьнік прадстаўніка па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту

— Наркозависимость — это заболевание, но в нашей стране эта проблема отдана на откуп силовикам, что используется как репрессивный аппарат, как вы правильно подчеркнули. То же самое касается людей с алкогольной зависимостью, которых отправляют на принудительный труд — это те проблемы, которые существуют. Я не согласен, что эта тема замалчивается. В новостях она появляется, может, не так широко, как хотелось бы, но при таком объеме репрессий говорить только об одной группе невозможно. Но эта тема не замалчивается, и есть организации, которые занимаются этими вопросами. Это то, что должно быстро измениться, но у нас медицинскую проблему отдали на откуп силовикам.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

Creative Commons Licence

Если не указано иное, текст этого материала лицензирован в соответствии с международной лицензией Creative Commons Attribution 4.0.