Белсат: Маркелаў прыйшоў на суд з кіём з выяваю канопляў

Суд Цэнтральнага раёну Менску скіраваў на дапрацоўку ў міліцыю пратакол супраць актывіста Пятра Маркелава па арт. 23.34 ч.3 КаАП (паўторнае цягам году парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Пратакол быў складзены ў 31 снежня 2017 за так званую «канапляную каляду» і дасланы Маркелаву па пошце.

Белсат: Маркелаў прыйшоў на суд з кіём з выяваю канопляў
Ірына Арахоўская
18 января 2018
Упоминания в медиа

Маркелаў з’явіўся ў судзе з посахам, на якім выява каноплі. Актывіста прыйшлі падтрымаць Алесь Лагвінец і Алесь Таўстыка, які ў сваю чаргу павесіў сабе на патыліцу таблічку «страляць сюды».

Алесь Таўстыка каля суду. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат

Фота – Ірына Арахоўская / Белсат25 снежня маладзёны з ініцыятывы Legalize Belarus правялі «канапляную каляду» – парад за рэформу артыкулу 328 КК, які рэгулюе абарот псіхаактыўных рэчываў.

Legalize Belarus, «канапляная каляда» 17 студзеня 2018 года, Ірына Арахоўская / Белсат

У парадзе паўдзельнічалі больш за 15 асобаў, яны гулялі па горадзе і спявалі песні.

«Каляда – гэта старадаўняя беларуская традыцыя. Гэта не пікет ці марш, было б абсурдам, каб каляду палічылі масавым мерапрыемствам. Нашая мэта – данесці да грамадства праблему 328, »вайны з наркотыкамі«: тое, што палітыка забаронаў і суровых пакаранняў за спажыванне псіхаактыўных рэчываў ня толькі не справядлівая, але і не вырашае праблемы злоўжывання наркотыкамі», – распавёў у каментары belsat.eu Пётр Маркелаў.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.