У ААН распавялі пра рэпрэсіўную наркапалітыку ў Беларусі

На 62-й сустрэчы Камісіі па наркатычных сродках ААН у Вене актывіст Legalize Belarus Пётр Маркелаў расказаў пра тое, як працуюць беларускія суды і калоніі ў дачыненні да спажыўцоў наркотыкаў.

У ААН распавялі пра рэпрэсіўную наркапалітыку ў Беларусі
Новы Час
22 марта 2019
Упоминания в медиа

Камісія па наркатычных сродках ААН — галоўны орган ААН, які займаецца пытаннем міжнароднага рэгулявання наркатычных рэчываў. У прыватнасці, яна галасуе за ўключэнне ў спісы міжнародных канвенцыяў па наркатычных і псіхатропных сродках новых рэчываў.

Вострыя моманты сёлета — гэта пазасудовыя забойствы спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў у Філіпінах, а таксама легалізацыя марыхуаны ў Канадзе. Так, Расія прапанавала рэзалюцыю, якая б падтрымлівала ролю Міжнароднага камітэту па кантролі за наркотыкамі, органа, які сочыць за выкананнем міжнародных абавязальніцтваў у сферы нелегальнага абароту кантраляваных сродкаў. Такім чынам Расія выказвае сваю незадаволенасць дзеяннямі Канады.

Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці мае абмежаваныя механізмы ўдзелу недзяржаўных арганізацыяў у працэсе прыняцця рашэнняў. Так, у межах сесіі на адным з мерапрыемстваў выступіў актывіст Legalize Belarus Пётр Маркелаў, дзе расказаў пра забараняльны падыход у дачыненні да псіхаактыўных рэчываў у Беларусі.

Актывіст падкрэсліў вольнае прымяненне панятку «распаўсюд» (напрыклад, нават нанясенне графіці з адрасам тэлеграм-бота можа лічыцца за «распаўсюд»), абвінаваўчага ўхілу беларускіх судоў (99,7% крымінальных справаў сканчаюцца абвінавачаннем) і таго факту, што ад трэці да паловы ўсяго насельніцтва турмаў і калоній — зняволеныя па «наркатычных» артыкулах.

«У палітычных рэжымах з недахопам празрыстасці, турмы і папраўчыя калоніі — адны з найбольш закрытых інстытуцый. Паштовая карэспандэнцыя цэнзуруецца, што не дазваляе зняволенаму распавесці пра ўмовы ўтрымання. І адміністрацыі сапраўды ёсць што хаваць ад грамадства. Фармальнае пазбаўленне волі пераўтвараецца ў пазбаўленне чалавечай годнасці і базавых правоў чалавека», — зазначыў ён.

Напрыканцы Пётр Маркелаў падкрэсліў ролю міжнародных інстытутаў у беларускай «вайне з наркотыкамі»: «У той час як у некаторых краінах увасабленне міжнародных дамоваў больш гнуткае і рэгулюецца адкрытай грамадскай дыскусіяй, у іншых, дзе няма ані палітычнай волі да пераменаў, ані дэмакратычных шляхаў уплыву на ўрад, недахоп адказнасці пераўтварае міжнародныя механізмы барацьбы з наркатрафікам у запланаванае паляванне на спажыўцоў кантраляваных рэчываў і пашырае ступень фабрыкацыі крымінальных справаў па артыкуле 328

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.