Выява ліста канопляў апынулася пад забаронай

25 студзеня 2019 суд Цэнтральнага раёну прыняў рашэньне па справе Legalize Belarus супраць Міністэрства інфармацыі. Просьба адмяніць рашэньне пра блякаваньне вэбсайту legalize.by не была задаволеная. Улады угледзелі прапаганду спажываньня марыхуаны ў выявах лістоў канопляў, што можна знайсьці на фотаздымках, якія былі зьмешчаныя на вэбсайце.

Выява ліста канопляў апынулася пад забаронай
Legalize Belarus
25 января 2019
Пресс-служба

На судовым працэсе прадстаўнікі Мінінфармацыі і МУС заявілі, што любая выява ліста канопляў, калі яна не ўтрымлівае папярэджаньня пра крымінальную адказнасьць за зварот кантраляваных рэчываў, з’яўляецца прапагандай спажываньня марыхуаны, і таму забароненая для зьмяшчэньня ў інтэрнэце.

Гэта першы падобны працэс у гісторыі Беларусі. Абскардзіць рашэньне пра блякаваньне дазволілі новыя правілы, якія ўступілі ў моц з 1 сьнежня 2018 году. Да гэтага заканадаўства не прадугледжвала абскарджваньне рашэньняў пра блякаваньне інтэрнэт-рэсурсаў. Інтарэсы заяўніка ў судзе прадстаўляла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Вэбсайт асьветніцка-адвакацыйнай грамадзкай кампаніі Legalize Belarus legalize.by заблякаваны 17 траўня 2018 рашэньнем Міністэрства інфармацыі на падставе апавяшчэньня з Міністэрства ўнутраных справаў. Актывісты атрымалі скрыншоты, на падставе якіх сайт быў заблякаваны. На дзесяць скрыншотаў трапілі фотаздымкі, большасьць зь якіх зробленая падчас мерапрыемстваў і акцыяў грамадзкай кампаніі. Два фота — аўтарства «Радыё Свабода», адзін — аўтарства «Белсату».

Актывісты Legalize Belarus лічаць гэтае рашэньне абмежаваньнем права на выказваньне палітычнай пазыцыі — цэнзурай, і зьбіраюцца абскарджваць яго далей у вышэйстаячыя органы.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.