У Менску пройдзе мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны
Грамадзкая кампанія Legalize Belarus запрашае на мітынг у падтрымку адмены крымінальнага пакараньня за захоўваньне кантралюемых рэчываў у малых колькасьцях. Мерапрыемства санкцыянаванае і пройдзе ў межах перадвыбарчай агітацыйнай кампаніі кандыдата ў дэпутаты Менгарсавету.

Мітынг пройдзе ў суботу 17 лютага 2018 (субота) на пляцоўцы ля ўваходу ва Ўнівэрсам «Цэнтральны» (Менск, пр. Незалежнасьці, 23). Пачатак а 13:00.
- Мерапрыемства ў Facebook: https://www.facebook.com/events/155063785194624/
- Мерапрыемства ў VK: https://vk.com/legalizebelarusprotest
Ва ўстаноўленым законам парадку апавяшчэньне пра правядзеньне агітацыйных мітынгаў ля ўваходу ва Ўнівэрсам «Цэнтральны» было пададзена ў Менгарвыканкам. Фактычна мітынгі, што праводзіліся і будуць праводзіцца згодна з пададзеным апавяшчэньнем, не з’яўляюцца перадвыбарчай агітацыяй. Апавяшчэньні былі пададзеныя даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Менгарсавету Мікіты Краснакуцкага.
«Адна з мэтаў майго балятаваньня на выбарах — гэта даць магчымасьць грамадзкім актывістам публічна выказваць сваё меркаваньне праз правядзеньне пікетаў і мітынгаў», — кажа Мікіта.
Акрамя мітынгу за дэкрыміналізацыю марыхуаны, 13 і 15 лютага ў межах «агітацыі» за кандыдата актывісты Грамадзкага руху «Дзея» усталявалі ў цэнтры Менску фотазоны, прысьвечаныя 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.