Суды за калядаваньне пройдуць 8 лютага

8 лютага ў Судзе Цэнтральнага раёну за ўдзел у «канапляным калядаваньні» будуць судзіць чатырох актывістаў Legalize Belarus: Пятра Маркелава (10:00), Юлію Швабовіч (11:00), Стаса Шашка (12:00) і Міхася Варанцова (14:30).

Суды за калядаваньне пройдуць 8 лютага
Legalize Belarus
4 февраля 2018
Пресс-служба

У складзеных пратаколах пазначана, што ўдзельнікі калядаваньня «выказвалі стаўленьне да легалізацыі марыхуаны ў Беларусі» праз правядзеньне пікетаваньня, чым парушылі арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях («парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

25 сьнежня 2017 году ў Менску маладзёны з ініцыятывы Legalize Belarus правялі «канапляную каляду». Падчас каляды актывісты сьпявалі традыцыную калядную песьню «А ўчора зь вячора», перайначаную пад канцэпцыю сьвята і неслі ў руках «канапляныя зоркі».

Да гэтага за арганізацыю каляды судзілі Пятра Маркелава. Справу накіравалі на дапрацоўку і склалі новы пратакол. Усе паратаколы складаў адзін чалавек — інспэктар Цэнтральнага РУУС Зьміцер Шантыр.

Удзельнікі ня лічаць, што парушылі закон, і кажуць, што каляда — гэта не масавае мерапрыемства.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.