Legalize Belarus запрашае на летнюю школу наркаактывізму!
Школа наркаактывізму — гэта чатырохдзённы трэнінг для ўсіх, хто цікавіцца тэмай наркапалітыкі і працай з уразлівымі групамі людзей. Мерапрыемства пройдзе ў Польшчы з 15 да 19 чэрвеня 2022 года.

Удзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з гісторыяй барацьбы за гуманную наркапалітыку ў Беларусі, паглыбяцца ў праблематыку псіхаактыўных рэчываў (ПАР) у розных краінах, даведаюцца больш пра рэчывы і залежнасці, праблему заканадаўчага рэгулявання, праграмы падтрымкі і міжнародны актывізм. Кожны(ая) распрацуе ўласны план кампаніі за дэкрыміналізацыю і гуманную наркапалітыку ў аўтарытарных умовах. Падрабязную праграму можна паглядзецьу тут.
Мы пакрываем выдаткі на дарогу, а таксама, па магчымасці, аказваем візавую падтрымку.
Дэдлайн падачы заявак на ўдзел — 9 мая.
Чым хутчэй запоўніце заяўку, тым больш шанцаў патрапіць на мерапрыемства! Чакаем вашых заявак па спасылцы: https://bit.ly/3kmvtvP.

Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.