Каманда Legalize Belarus запрашае на Калядную школу наркаактывізму!
Школа наркаактывізму — гэта трохдзённы трэнінг для ўсіх, хто цікавіцца тэмай наркапалітыкі і працай з уразлівымі групамі людзей. Мерапрыемства пройдзе ў Літве з 19 да 22 студзеня 2023 года.

Удзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з гісторыяй барацьбы за гуманную наркапалітыку ў Беларусі, паглыбяцца ў праблематыку псіхаактыўных рэчываў (ПАР) у розных краінах, даведаюцца больш пра рэчывы і залежнасці, праблему заканадаўчага рэгулявання, праграмы падтрымкі і міжнародны актывізм.
На школе будуць разгледжаныя наступныя пытанні:
• Як працуе мозг? Чаму ўзнікаюць залежнасці і як ад іх пазбавіцца?
• Асноўныя класы псіхаактыўных рэчываў
• Мова варожасці ў дачыненні да людзей, што ўжываюць ПАР ці я пакутуюць на залежніцкія разлады
• Існуючыя праграмы АЗТ у Беларусі і праграмы зніжэння шкоды
• Гісторыя руху Legalize Belarus і руху «Маці 328»
• Ужыванне кетаміна і псіхадэлікаў ў медыцыне
• Міжнароднае адвакатаванне: арганізацыі і магчымасці для трэцяга сектара
• Міжнароднае рэгуляванне ў сферы наркотыкаў, асноўныя дакументы і арганізацыі
• Party working, drugs checking, trip sitting
• Наркапалітыка ў Літве
Мы пакрываем выдаткі на дарогу, ежу і пражыванне.
Запаўняйце форму па спасылцы, каб падаць заяўку: bit.ly/legbel_school
Дэдлайн:
• для тых, у каго няма Шэнгенскай візы — 26 снежня (уключна)
• для тых, у каго ёсць Шэнгенская віза — 29 снежня (уключна)

Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Eurasian Harm Reduction Association і Students For Liberty.

Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.