Мінінфармацыі паказала, за што заблякавала наш сайт

Актывісты грамадзкай кампаніі Legalize Belarus атрымалі з Міністэрства інфармацыі скрыншоты матэрыялаў вэбсайту legalize.by, якія паслужылі падставай для блякаваньня рэсурсу за «прапаганду спажываньня марыхуаны».

Мінінфармацыі паказала, за што заблякавала наш сайт
Legalize Belarus
28 июня 2018
Пресс-служба

На скрыншотах — 10 здымкаў з сайту кампаніі, большасьць зь якіх зробленая падчас мерапрыемстваў і акцыяў, што ладзілі актывісты.

  • Скрыншот 1. Агульны фотаздымак удзельнікаў сустрэчы з Legalize Belarus у Гародні.
  • Скрыншот 2. Фотаздымак з стыкерамі кампаніі і паштоўкамі, якія дасылаліся асуджаным па артыкуле 328 падчас «Талакі салідарнасьці» у Менску.
  • Скрыншот 3. Фотаздымак Пятра Маркелава, зроблены для фотапраекту Legalize Belarus «Спыніць вайну з наркотыкамі!».
  • Скрыншот 4. Фотаздымак удзельнікаў сустрэчы з Legalize Belarus у Віцебску.
  • Скрыншоты 5 і 6. Фотаздымкі «Радыё Свабода» з пікету за дэкрыміналізацыю марыхуаны.
  • Скрыншот 7. Фотаздымак з «Канаплянай каляды» у Менску.
  • Скрыншот 8. Фотаздымак Пятра Маркелава, зроблены падчас суду за арганізацыю «Канаплянай каляды».
  • Скрыншот 9. Скрыншот вокладкі відэа «Несанкцыянаваныя каляды» ад «Белсату».
  • Скрыншот 10. Фотаздымак удзельнікаў сустрэчы з Legalize Belarus у Берасьці.

Актывісты кампаніі ўпэўненыя, што гэтыя здымкі нельга лічыць «прапагандай спажываньня марыхуаны і зьбіраюцца падаваць у суд на Міністэрства інфармацыі.

«Гэтыя здымкі нэўтральна адлюстроўваюць нашую дзейнасьць. Ніякіх дадатковых камэнтароў ад Міністэрства інфармацыі пра тое, якім чынам гэтыя фота прапагандуюць спажываньне марыхуаны, мы не атрымлівалі. Наяўнасьць у кадры выявы ліста канопляў ці лягатыпу нашай кампаніі ня можа лічыцца прапагандай. Нашая мэта — дэкрыміналізацыя, мы не заахвочваем ужываць марыхуану» — кажа Стас Шашок, юрыст Legalize Belarus.

Вэбсайт асьветніцка-адвакацыйнай кампаніі Legalize Belarus legalize.by заблякаваны 17 траўня 2018 рашэньнем Міністэрства інфармацыі на падставе апавяшчэньня з Міністэрства ўнутраных справаў. Разам зь ім аказаліся недаступнымі каля 300 вэбсайтаў, што знаходзяцца на сэрвэры з IP-адрасам 139.162.166.31.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.