Лекцыя пра зьніжэньне шкоды прайшла ў Віцебску
Гэта ўжо другая падобная лекцыя, якую ладзяць Legalize Belarus. Актывісты плянуюць правесьці такія мерапрыемствы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.
Каля 25 чалавек наведалі лекцыю пра зьмяншэньне шкоды пры ўжываньні псыхаактыўных рэчываў у Віцебскім Бітлз-клюбе.
На дыскусыю засталіся сацыяльныя работнікі, журналісты, праваабаронцы і дактары.
Супрацоўніца недзяржаўнага цэнтру дапамогі людзям з ВІЧ/СНІД і нарказалежным расказала пра цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца спажыўцы кантраляваных рэчываў, а таксама пра тое, як дзейнічаць навакольным людзям каб дапамагчы хвораму пазбавіцца ад залежнасьці.
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.