Па выніках галасавання на платформе Банка Ідэй Legalize Belarus і Моладзевы блок перамаглі ў намінацыі лепшае даследаванне ў 2023 годзе
Банк ідэй — платформа для стварэння, абмеркавання і прасоўвання праектаў рэформ і развіцця Беларусі.

На платформе Банка Ідэй правялі апытанне сярод экспертаў і падпісантаў, каб вызначыць матэрыялы, якія больш за ўсіх спадабаліся чытачам. Даследаванне Legalize Belarus і Моладзевага блока пра наркапалітыку ў Беларусі прызнана лепшым даследаваннем у 2023 годзе.
Гэтая важная для нас падзея, т.я. мы ўдзячныя людзям, якія застаюцца не абыякавымі да праблем існуючай наркапалітыкі, цягнучай за сабой множныя парушэнні правоў чалавека, і разумеюць аб неабходнасці яе рэфармавання, грунтуючыся на прынцыпе гуманізму. У нашым даследаванні мы прыводзім аргуметны, чаму рэпрэсіўныя меры не выконваюць заяўленых мэтаў і, наадварот, пагаршаюць сітуацыю са здароўем насельніцтва. Азнаёміцца з дакументам можна тут.
Мы лічым гэта добрым завяршэннем года і рады падзяліцца навіной з нашымі чытачамі.
Віншуем з надыходзячым святам, жадаем здароўя, пазітыўнага настрою і добрых людзей побач! Наша каманда застаецца з вамі, мы заўсёды гатовы прадаставіць актуальную інфармацыю ў галіне зніжэння шкоды ад ужывання псіхаактыўных рэчываў і аказаць дапамогу ў сітуацыі, калі вы сутыкнуліся з праблемамі з законам па артыкуле 328. Да сустрэчы ў 2024 годзе!

Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.