Праверка якасьці як шлях зьнізіць шкоду: у Вільні прайшла адукацыйная сустрэча актывістаў гуманнай наркапалітыкі
Адкрытая сустрэча актывістаў зьніжэньня шкоды прайшла 20 ліпеня 2024 году ў Вільні. Дасьведчаныя спэцыялісты сфэры з Беларусі, Польшчы, Літвы, абмеркавалі апошнія тэндэнцыі з псыхаактыўнымі рэчывамі ў нашым рэгіёне і правялі майстар-кляс па праверцы рэчываў для наведнікаў мерапрыемства.

Jerzy Afanasjew з protestkit.eu расказаў пра апошнія тэндэнцыі спажываньня псыхаактыўных рэчываў (ПАР) у Эўропе. Было адзначана, што нягледзячы на намаганьні ў барацьбе з ПАР, іх даступнасьць застаецца высокай для ўсіх тыпах рэчываў. Асабліва падкрэслівалася шырокая даступнасьць больш шырокага спэктру рэчываў, чым у мінулым.
Што датычыцца канабісу, было адзначана, што працэсы легалізацыі канабісу ў Эўропе працягваюццаж. Для гашышу, падвышаецца сярэдняе ўтрыманьне ТГК. Было адзначана, што рэгіструецца наяўнасьць сынтэтычных канабіноідаў у кветках з нізкім утрыманьнем ТГК, харчовых прадуктах і нават у літоўскім гераіне. Усе больш папулярнымі становяцца паўсінтэтычныя канабіноіды, такія як HHC, HHCo і THCp.

Сітуацыя з какаінам характарызуецца стабільнымі коштамі і павелічэньнем чысьціні рэчыва. Асноўнымі дамешкамі з’яўляюцца левамізол, фенацэтын, кафеін і лідакаін, аднак амаль 40% правераных узораў не былі зьмяшанымі. Сярод нэгатыўных наступстваў ужываньня какаіну было адзначана, што ён выклікае 20-50% сьмерцяў, звязаных з наркотыкамі.
Што датычыцца МДМА, была адзначаная наяўнасьць розных дамешак, такіх як кафеін, 4-CMC (клефэдрон), 3-MMC, 3-CMC, 4-MMC (мефэдрон), дыпентылон і 3-FEA. Таксама як дамешкі выкарыстоўваюцца 2C-B, кетамін, амфэтамін і метамфэтамін. Нягледзячы на рэдкія выпадкі ўзьнікненьня залежнасьці ад MDMA, 1 з 25 выпадкаў перадазіроўкі гэтым рэчывам скончваецца сьмерцю.
У 2023 годзе асноўнымі тыпамі сынтэтычных катынонаў былі 3-CMC (63%), 3-MMC (9%), 2-MMC (5%) і N-этылнарпентэдрон (3%). Большасьць лабараторыяў, якія займаюцца вытворчасьцю гэтых рэчываў, разьмешчаныя ў Польшчы (23 з 29).
Больш за 66% узораў амфэтаміну ў 2023 годзе ўтрымлівалі кафеін або іншыя актыўныя дамешкі.

Што датычыцца гераіну, паводле ацэнак UNODC, вытворчасьць у Афганістане зьменшылася на 95% у 2023 годзе. Асаблівую занепакоенасьць выклікаюць новыя тыпы дамешкаў, такія як ксілазін (Tranq), Benzodope, фентаніл і нітазэны (бэнзымідазолы). Аднак было адзначана, што гераін становіцца меньш папулярным у параўнаньні з іншымі апіёідамі.
Быў згаданы так званы «ружовы МДМА», якім звычайна называюць выпадковую сумесь рэчываў, якія дылеры маюць у наяўнасьці і выкарыстоўваюць для вытворчасьці ружовых таблетак для продажу. Таксама быў згаданы новы прадукт «Tusi», «Tuci» або «Tusibi», які не з’яўляецца 2C-B.
Поўную вэрсыю прэзэнтацыі можна знайсьці тут: Drug market trends 2024. Прэзэнтацыя заснаваная на справаздачы Агенцыі Эўрапейскага Зьвязу па Наркотыках (EUDA) за 2023 год.
Заснавальнікі baltictests.lt Людас і Тадас у сваю чаргу расказалі пра асноўныя праблемы мясцовай наркасцэны ў Літве. Па-першае, былі прадстаўленыя дадзеныя пра шырокі распаўсюд сынтэтычных катынонаў, якія становяцца ўсё больш папулярнымі з-за іх даступнасьці і нізкага кошту ў параўнаньні з какаінам. Мефэдрон быў адзначаны як рэчыва, якое ў тры разы таньней за какаін, і цяпер на кожнага дылера какаіну прыпадае два дылеры катынонаў. Большасьць спажыўцоў, якія абмяркоўваюць гэтыя рэчывы ў Telegram, лічаць, што катыноны больш эканомныя, бо маюць ніжэйшы кошт у параўнаньні з какаінам.

Статыстыка распаўсюду ПАР паказала, што 36.3% наркарынку займаюць прадукты ТГК, 25% — мефэдрон, 17.7% — какаін, 5.6% — грыбы, 4.8% — MDMA, 3.2% — 2-CB і LSD, 2.4% — амфетамін і 1.6% — кетамін.
Іншая важная тэма, абмеркаваная падчас прэзэнтацыі, тычылася ўжываньня псыхаактыўных рэчываў у школах Літвы, у прыватнасьці прадукт пад назвай «Smile», які ўтрымлівае сынтэтычныя канабіноіды (спайсы). Было адзначана, што гэтае рэчыва шырока распаўсюджваецца сярод школьнікаў, у тым ліку вучняў пачатковых класаў. Дылеры ў горадзе Утэна спрабавалі прыцягнуць маладых дзяцей да ўжываньня гэтага прадукту, прапануючы ім яго ўжо ва ўзросце 11-14 гадоў. Былі таксама зафіксаваныя выпадкі, калі падлеткі прадавалі «Smile», зьмяшяны са звычайнай вадкасьцю для электронных цыгарэт. Сытуацыя прывяла да неабходнасьці мэдыцынскай дапамогі для падлеткаў, атручаных гэтым рэчывам, што выклікала страх у бацькоў, якія зараз баяцца адпускаць сваіх дзяцей у школу.

Літоўскія актывісты падкрэслілі ўплыў новых каналаў продажу, такіх як Telegram, які адыгрывае значную ролю ў распаўсюдзе ПАР у Літве. Былі абмеркаваныя рызыкі і магчымасьці, зьвязаныя з выкарыстаньнем гэтага каналу.
Выступоўцы заклікалі бацькоў і шырокую грамадзкую супольнасьць зьвярнуць увагу на новыя пагрозы, зьвязаныя з распаўсюдам новых псыхаактыўных рэчываў сярод моладзі, і прыняць меры для абароны дзяцей ад гэтых небяспек.
Поўную вэрсыю прэзэнтацыі ад baltictests можна знайсьці тут: Major Issues of the Local Drug Scene in Lithuania.

У канцы мерапрыемства арганізатары правялі майстар-кляс па тэставаньні рэчываў для ўдзельнікаў, якія бясплатна атрымалі тэставыя наборы дахаты.
Мерапыемства прайшло пры падтрымцы Моладзевага Блёку і літоўскай арганізацыі Jauna banga («Маладая хваля»).


Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.