Роўнасць у доступе да медыцынскай дапамогі і павага правоў спажыўцоў ПАР спрыяе захаванню іх здароўя

Legalize Belarus далучаюцца да Тыдня за роўнасьць і інклюзію, які праходзіць з 14 па 24 сакавіка, і заклікаюць да павагі правоў спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў.

Роўнасць у доступе да медыцынскай дапамогі і павага правоў спажыўцоў ПАР спрыяе захаванню іх здароўя
Legalize Belarus
15 марта 2024
Пресс-служба

Спажыўцы псіхаактыўных рэчываў — гэта людзі, якія маюць такія ж правы і годнасць, як і ўсе астатнія члены грамадства. Аднак яны часта сутыкаюцца з дыскрымінацыяй: замест атрымання дапамогі падвяргаюцца арыштам, турэмнаму зняволенню і гвалту. Гэта не толькі несправядліва, але і перашкаджае эфектыўнай барацьбе з праблемай.

Расстройства, звязаныя з ужываннем псіхаактыўных рэчываў, з’яўляюцца такімі ж захворваннямі, як і любыя іншыя. Яны патрабуюць лячэння, а не пакараннія. Многія краіны ўжо робяць крокі ў гэтым напрамку, напрыклад, дэкрыміналізуючы захоўванне ПАР у невялікіх колькасцях для асабістага спажывання або ствараючы спецыяльныя праграмы рэабілітацыі. Але, нягледзячы на гэта, стыгматызацыя спажыўцоў па-ранейшаму шырока распаўсюджаная. Часта нават супрацоўнікі цэнтраў дапамогі ставяцца да іх з грэбаваннем, а праграмы рэабілітацыі маюць жорсткія ўмовы, у выпадку парушэння якіх чалавек з яе выключаецца. Але калі хворы не вылечыўся ад гастрыту з першага разу, ніхто не адмаўляе яму ў далейшай медыцынскай дапамозе, нават калі ён парушаў прызначаную дыету.

Акрамя таго, ужыванне ПАР не заўсёды прыводзіць да з’яўлення якіх-небудзь прыкметных негатыўных наступстваў для здароўя і сацыяльнага асяроддзя, падобна да ўжывання алкаголю, але ў вачах праваахоўных органаў спажыўцы псіхаактыўных рэчываў выглядаюць злоснымі злачынцамі, нават калі яны нікому не прычынілі шкоды. Затрыманыя часта падвяргаюцца гвалту і зневажальнаму абыходжанню ў сувязі з захоўваннем ПАР.

У выніку пастаянны псіхалагічны ціск з боку грамадства змушае спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў адмаўляцца ад дапамогі і маўчаць аб сваіх праблемах, што часта прыводзіць да пагаршэння іх стану. Такім чынам, садзейнічанне роўнасці ў доступе да лячэння і павага правоў спажыўцоў ПАВ палепшыць агульны стан здароўя і дабрабыту.

З 14 па 24 сакавіка 2024 года каманда Human Constanta праводзіць Тыдзень асьветніцкіх дзеяньняў за роўнасьць і інклюзію і заклікае да павагі чалавечай годнасці, свабоды, роўнасці і сацыяльнай справядлівасці.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

Creative Commons Licence

Если не указано иное, текст этого материала лицензирован в соответствии с международной лицензией Creative Commons Attribution 4.0.