Арыентаваная на наркапалітыку польская арганізацыя SIN правяла канферэнцыю, дзе падвялі вынікі сумеснага з Legalize Belarus праекту SINCare
На імпрэзе спікеры абмяркоўвалі пытанні, якія тычацца наркапалітыкі, медыцыны, паніжэнню шкоды і падвялі падрахунак супольнай працы.

У першай частцы Міхал Ласоцік выступіў з паведамленнем пра псіхатэрапеўтычныя практыкі і зніжэнню шкоды пры ўжыванні псіхадэлікаў; а доктар Яцэк Францікоўскі правёў змястоўную лекцыю пра нейрабіялагічныя асновы матывацый. Катажына Карусевіч прэзентавала даследаванне пра падлеткавыя рызыкоўныя паводзіны.



У другой палове імпрэзы, Джоанна Стэфанюк распавяла пра зніжэнне шкоды ўжывання, і чаму гэта важкі кірунак у наркапалітыцы; Малгожата Чажаста пазнаёміла з дасягненнямі SIN за 10 гадоў існавання асацыяцыі.


Марцель Каўчынскі і Нікодэм Кабш распавялі пра іх досвед у street-working’у. А Эвэліна Пьенькош падсумавала 15 месяцаў працы ў межах праекту SIN Care, таксама ёю былі адзначаныя дасягненні Legalize Belarus на гэтай ніве.


Нашая супраца з SinCare — гэта значны ўнёсак для наркапалітыкі ў Беларусі. Ужо амаль год працуе служба юрыдычнай падтрымкі, праз якую было аказана 158 гадзін юрыдычных кансультацый у галіне наркатычнага заканадаўства, Беларусі.
Агулам, уражанне ад мерапрыемства вельмі прыемнае. Вось некаторыя каментары нашых актывістаў:
«Праз тое, што я быў з самага пачатку, мне былі цікавы першыя 3 лекцыі. 2 частка, напэўна, мае сваю карысць, але не для мяне асабіста. Калі казаць агулам, гэта даволі карысная й добра арганізаваная канферэнцыя, ад якой склаліся выключна пазітыўныя ўражанні!», — кажа Яська Гіліцкі.
«Канферэнцыя была файная! Было цікава даведацца якая сітуацыя з harm reduction у Польшчы, пабачыць вынікі працы самой SIN ды проста пазнаёміцца з цікавымі людзьмі. Спадзяюся, наперадзе плённая супраца і яшчэ не адна такая канферэнцыя!», — распавяла актывістка Іва.

Вялікі дзякуй нашым сябрам з SIN за стварэнне якаснай канферэнцыі! Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва і паспяховую рэалізацыю сумесных праектаў!


Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.