Белсат: МУС дапускае зьмякчэньне лёгкіх частак артыкула 328 УК РБ
У Беларусі абмяркоўваецца магчымасць дэкрыміналізацыі злачынстваў па самых лёгкіх частках «наркатычнага» арт. 328 КК РБ. Пра гэта журналістам распавёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Андрэй Саладоўнікаў.
Пры гэтым у апошнія гады ў Беларусі адзначаецца менш злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Таксама стала менш людзей, якія паступаюць у шпіталі з перадазіроўкай.
«У Беларусі крыху больш за восем тысяч пацыентаў, якія пакутуюць ад нарказалежнасці. Такая лічба зарэгістраваная на 1 студзеня», – паведаміў TUT.BY галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў.
Паводле інфармацыі ведамства, знізілася колькасць пацыентаў, якія паступаюць у шпіталі з перадазіроўкай. Для параўнання: у 2014 годзе такіх было 1351, у 2015 – 1068, у 2016 – 759, у 2017 – 437.
У апошнія два гады не было перадазіровак са смяротным зыходам у непаўналетніх і ў цэлым сярод паўналетніх колькасць перадазіровак знізілася ў два разы.
«У Беларусі сёння больш за чатыры тысячы асуджаных за захоўванне і распаўсюд наркотыкаў. Іх узрост абсалютна розны. Сярод іх ёсць 92 непаўналетнія, што, вядома, вельмі сумна», – адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення МУС па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Андрэй Саладоўнікаў.
Ён адзначыў, што цяпер абмяркоўваецца магчымасць дэкрыміналізацыі злачынстваў па самых лёгкіх частках арт. 328 КК РБ.
«Трэба разумець, што заканадаўства ў дачыненні да наркотыкаў дасканалае на сённяшні дзень. Статыстыка паказвае, што той рубеж, які быў выбудаваны – правільны. Але ў гэтым годзе, я думаю, будуць нейкія змены па дэкрыміналізацыі», – заявіў Саладоўнікаў.
Актывіст Пятро Маркелаў са сваімі паплечнікамі змагаецца за дэкрыміналізацыю марыхуаны – 17 лютага яны правялі акцыю ў падтрымку легалайзу.
«Гаворка аб змякчэнні заканадаўства 328 ішлі і раней, год таму, але канкрэтных вынікаў не было. Думаю, цяпер улады могуць пайсці на нейкія крокі, бо дзякуючы, у тым ліку таму, што мы робім – тэма ўвайшла ў публічную прастору. Гэта шмат абмяркоўваюць у сеціве, ёсць рэакцыя. Хацелася б спадзявацца», – сказаў belsat.eu Маркелаў.
Нагадаем, сёння артыкул 328 КК РБ «Незаконны зварот наркатычных рэчываў» прадугледжвае ад двух да дваццаці пяці гадоў у залежнасці ад цяжкасці ўчыненага злачынства.
КА, belsat.eu
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.