Ці дазволяць спажываць каноплі замежным заўзятарам на Эўрагульнях?
Актывісты Legalize Belarus накіравалі звароты ў Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні II Эўрапейскіх гульняў, Міністэрства замежных справаў, Міністэрства ўнутраных справаў, Міністэрства аховы здароўя і Мытны камітэт. У зваротах актывісты просяць удакладніць парадак правозу і прыёму кантраляваных рэчываў замежнымі заўзятарамі.
У мэдыцынскай практыцы шматлікіх эўрапейскіх краінаў выкарыстоўваюцца прэпараты, цалкам ці часткова забароненыя ў Беларусі — гэта марфін, кадэін, амфетамін, прадукты з канабісу. Не выключана, што замежныя заўзятары захочуць наведаць Эўрапейскія гульні падчас лекаваньня гэтымі сродкамі.
Згодна з Палажэньнем аб увозе на мытную тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюзу і вывазе з мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюзу наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, не патрабуецца прад’яўленьне мытнаму органу ліцэнзіі пры ўвозе і вывазе фізычнымі асобамі абмежаванай колькасьці гэтых рэчываў у выглядзе лекаў для асабістага ўжываньня па мэдыцынскіх паказаньнях пры наяўнасьці мэдыцынскіх дакумэнтаў.
Актывісты пытаюць: ці прапусьцяць пацыента з рацэптам і прэпаратам праз мяжу? Калі так, то якая працэдура? Ці дастаткова будзе запоўніць пасажырскую мытную дэклярацыю і мець рацэпт? Якія патрабаваньні прад’яўляюцца да рацэпта? Ці змогуць замежныя заўзятары пранесьці жыцьцёва неабходны прэпарат на трыбуны, як гэта было дазволена ў Расеі на чэмпіянаце сьвету па футболе?
«Замежнікі не павінныя пакутваць з-за таго, што Беларусь забараняе лекі, якія пасьпяхова выкарыстоўваюцца ў іншых краінах. Мы абараняем права чалавека на здароўе і заклікаем дзяржаву выконваць мытнае заканадаўства Эўразійскага саюзу. Улічваючы наркапалітыку ў Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўных структураў могуць папросту сапсаваць вандроўку заўзятарам, а разам з тым і імідж нашай краіны. Мы намагаемся папярэдзіць узьнікненьне такой сытуацыі», — кажа Стас Шашок, аўтар звароту, юрыст Legalize Belarus.
Зварот уРэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні II Эўрапейскіх гульняў
Зварот у Міністэрства замежных справаў
Зварот у Міністэрства ўнутраных справаў
Зварот у Міністэрства аховы здароўя
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.