У Рэспубліканскім доме моладзі прайшла сустрэча пад назвай «Жыццё без наркотыкаў»

БРСМ арганізаваў мерапрыемства з мэтай «захавання і ўмацавання здароўя маладых людзей», дзе насамрэч казалі пра тое, як жа жудасна ўжываць псіхаактыўныя рэчывы. На сустрэчы прысутнічала больш за 650 чалавек. Па нейкай незразумелай прычыне «Белта» называе гэтую сустрэчу «дыскусіяй».

У Рэспубліканскім доме моладзі прайшла сустрэча пад назвай «Жыццё без наркотыкаў»
Legalize Belarus
10 апреля 2022
Новости ПАВ

Запрошанымі спікерамі былі прадстаўнікі Следчага камітэта. На думку сілавікоў, праблема абароту наркотыкаў сярод моладзі застаецца вострай. Па словах супрацоўнікаў Следчага камітэту, колькасць зарэгістраваных крымінальных спраў па незаконным абароце наркотыкаў расце. Адзначаецца, што ўсё больш непаўналетніх уцягваюцца ў дадзеную дзейнасць.

«Праваахоўная сістэма нацэленая не толькі на супрацьдзеянне наркатрафіку і наркабізнесу, але і на прафілактыку гэтых злачынстваў у моладзевым асяроддзі. Мы расказваем пра тое, колькі людзей гіне, як ламаюцца лёсы», — сказаў палкоўнік юстыцыі Юры Камянецкі.

Лёсы маладых людзей сапраўды ламаюцца, але часцей з-за рашэння суда. Напрыклад, на мінулым тыдні ў Брэсце чатыром маладым людзям, якія вырашылі стаць кур’ерамі, далі тэрмін ад 10 да 12 год. Аднаму з хлопцаў на момант затрымання яшчэ не было 18 гадоў.

Як нам здаецца, калі праблема распаўсюджвання рэчываў у краіне застаецца вострай, не гледзячы на ​​неадэкватныя турэмныя тэрміны, жорсткія ўмовы ў зняволенні і неверагодна карысныя форумы БРСМ, дык можа варта нешта памяняць у наркапалітыцы?

Крыніца і фота: Белта

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

Creative Commons Licence

Если не указано иное, текст этого материала лицензирован в соответствии с международной лицензией Creative Commons Attribution 4.0.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.