Белсат: Хто больш негатыўна ставіцца да наркотыкаў?
Грамадская кампанія «Легалайз Беларусь», якая выступае за змены ў «наркатычных» артыкулах Крымінальнага кодэксу, збіраецца судзіцца з Міністэрствам інфармацыі. Прычына – рашэнне гэтага ведамства блакаваць сайт legalize.by за нібыта прапаганду палення марыхуаны.Адзін з лідараў кампаніі, юрыст Стас Шашок даводзіць, што нічога падобнага ў змесце сайта няма.
Між тым, Шашок заўважае, што актывістам «Легалайз Беларусь» больш даводзіцца змагацца не з пазіцыяй уладаў, а з кансерватыўнай грамадскай думкай датычна спажывання лёгкіх наркотыкаў і пакарання за гэта. Актывісты будуць працягваць «даносіць да людзей, што спажывец – не забойца і не гвалтаўнік». На думку юрыста, з-за таго, што праблема доўгі час нават не абмяркоўвалася, цяпер 15 тысяч беларусаў адбываюць вялізныя тэрміны зняволення – і часта не за гандаль наркотыкамі, а толькі за спажыванне.
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.