Белсат: Ці трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі?

Што больш шкодзіць: наркатычныя каноплі ці жорсткае пакаранне за малыя дозы? Што рабіць з тысячамі беларусаў, якія сядзяць у турмах за ўжыванне лёгкіх наркотыкаў? На адмысловай сустрэчы ў Горадні актывісты кампаніі «Легалайз Беларусь» прадставілі варыянты зменаў у заканадаўстве, каб дэкрыміналізаваць каноплі і адукаваць моладзь у гэтым пытанні.

Белсат: Ці трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі?
Вітаўт Сіўчык
17 декабря 2017
Упоминания в медиа

Выбух наркаманіі і тысячы асуджаных. У Беларусі, якая пакутуе ад наркотыкаў, ладзіцца кампанія за дэкрыміналізацыю канопляў. Блюзнерства, цынізм? Не спяшайцеся асуджаць.

https://www.youtube.com/watch?v=P7KhRqqcFtQ

«Наколькі я ведаю, каля 16 тысячаў асуджаныя па артыкуле 328. Я не магу Вам дакладна сказаць, колькі з іх сапраўдных наркабаронаў сядзіць, а хто не, але па маіх адчуваннях, адсоткаў 70 — бязвінна зараз знаходзяцца за кратамі», — кажа Ксенія Тарасевіч «LEGALIZE BELARUS».

Актывісты ставяць сабе тры мэты.

Мэты кампаніі «LEGALIZE BELARUS»:

  1. РАСПАЎСЮД НАВУКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ АБ ШКОДЗЕ НАРКОТЫКАЎ І АДКАЗНЫМ СТАЎЛЕННІ ДА ІХ УЖЫВАННЯ
  2. ПАДТРЫМАННЕ ЗМЕНАЎ У ЗАКАНАДАЎСТВЕ І ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ ПАКАРАННЯЎ ЗА ЗЛАЧЫНСТВЫ, ЗВЯЗАНЫЯ З НАРКОТЫКАМІ
  3. ЮРЫДЫЧНАЯ І ПСІХАЛАГІЧНАЯ ПАДТРЫМКА ВЯЗНЯЎ І СВАЯКОЎ АСУДЖАНЫХ ПАВОДЛЕ АРТЫКУЛАЎ, ЗВЯЗАНЫХ З НАРКОТЫКАМІ

Першая — пашырэнне адукацыі аб псіхаактыўных рэчывах — чым каноплі адрозніваюцца ад сінтэтычных спайсаў. Другая, падтрыманне ідэі рэформаў у заканадаўстве — саджаць чалавека ў турму на доўгія гады за касяк зёлак — дзікунства, перакананыя актывісты. І ўрэшце, трэцяя мэта — гэта псіхалагічнае, а ў перспектыве і юрыдычнае падтрыманне асуджаных і іхных сваякоў.

«Ёсць прыклад Каларада — штату ў Амерыцы, які легалізаваў марыхуану. І зараз мы бачым, што пасля легалізацыі, графікі, якія паказваюць ужыванне марыхуаны сярод падлеткаў, ідуць уніз. Пасля легалізацыі цікаўнасць да псіхаактыўных рэчываў зніжаецца сярод падлеткаў», — адзначае Пётр Маркелаў«LEGALIZE BELARUS».

Цяпер маладзёны ездзяць па краіне і ладзяць адмысловыя сустрэчы з вельмі важным пасылам — не ставіць крыжа на спажыўцах наркотыкаў!

Нікога не можна рабіць ізгоем, а менавіта гэта адбываецца цяпер у турмах.

На спатканне ў Горадні чальцы Руху маці 328 — сваякі тых, хто трапіў за краты паводле злашчаснага артыкулу з такім нумарам. Яны таксама распавялі пра сваё гора.

«Мой муж атрымаў 9 з паловай гадоў, ён ужываў марыхуану. Я не назірала ў яго ніякіх «зрухаў», як мне пра гэта распавядалі», — кажа жонка асуджанага, прадстаўніца Руху маці-328 Ганна Яўстрат.

Сваякі асуджаных таксама змагаюцца за змены ў заканадаўстве. Турма не лечыць, турма калечыць. А змены ў разуменні гэтага патрэбныя не толькі на дзяржаўным, але і на грамадскім узроўні.

«Мы будзем даносіць гэтую праблему да ўладаў, што трэба мяняць заканадаўства. Яно абавязкова павінна змяніцца. Мы змагаемся за гэта трэці год», — адзначае лідарка Руху маці-328, маці асуджанага Ларыса Жыгар.

І тым не менш, сваякі асуджаных не губляюць надзеі.

Нядаўна прадстаўнікоў Руху маці-328 прынялі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Чыноўнікі паабяцалі ўзняць пытанне аб зменах у заканадаўства падчас вясновае парламенцкай сесіі.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.