У Мінску прайшоў Фэст асабістай свабоды Don’t punish
Сусветная акцыя Support. Don’t Punish ладзіцца ўжо сёмы год як адказ на рэпрэсіўную палітыку кіраўніцтва розных краін у адносінах да спажыўцоў кантраляваных рэчаў.

У Менску з гэтай нагоды адбыўся вялікі музычны фэст. Актывісты і музыкі паразважалі аб праблемах наркатычнага заканадаўства ў Беларусі, у тым ліку несуразмерна вялікіх турэмных тэрмінах для спажыўцоў рэчываў. Кажа каардынатар кампаніі Legalize Belarus Стась Шашок:
– Калі дзяржавы рэпрэсуюць наркаспажыўца, якую карысць ад гэтага атрымлівае спажывец і хто ўвогуле атрымлівае ад гэтага карысць акрамя дзяржавы, якая зарабляе грошы? Палова працы судовай сістэмы – міліцыі і г. д. гэта справы па «наркотыках». Натуральна, што большасць людзей, якіх рэпрэсуюць, гэта звычайныя спажыўцы. Беларусь – хэдлайнер ва ўсёй Еўропе, адзін з сусветных хэдлайнераў па жорсткасці антынаркатычнага заканадаўства.


Каб выказаць сваю пазіцыю адносна асабістай свабоды ды недатыкальнасці чалавека, на сцэне клуба RE:PUBLIC зайгралі чатыры гурты – Kitchen stuff only, Мутнаевока, Čas Łajna ды Botanic Project, адзін з вакалістаў якога асуджаны на дзевяць гадоў паводле „наркатычнага” артыкула. На сёння ў Беларусі каля пятнаццаці тысяч чалавек адбываюць тэрміны паводле артыкула 328.




Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.