fbpx

«Мы нагадваем аб тым, што алькаголь больш шкодны за марыхуану».

Кіраўнік юрыдычнай службы Legalize Belarus Станіслаў Шашок. radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Каля 15 тысяч жыхароў Беларусі адбываюць турэмнае пакараньне за распаўсюджваньне і спажываньне наркатычных сродкаў. Значаная частка з іх – маладыя людзі, якія ўпершыню прыцягваюцца да крымінальнай адказнасьці.

Пасьля прыняцьця прэзыдэнцкага дэкрэта №6 аб супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў, гвалтоўна ўзрасла колькасьць маладзёнаў, трапіўшых за краты. Большасьць з іх была асуджаная паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Белаурсі – незаконны абарот наркотыкаў.

Бацькі дзяцей, асуджаных па гэтым артыкуле, згуртаваліся ў «Матчын рух 328». Асноўныя прэтэнзіі бацькоў выкліканыя празьмернай жорсткасьцю прысудаў. За захоўваньне нязначнай колькасьці псыхатропных рэчываў маладыя людзі пазбаўляюцца волі тэрмінам на 8-10 гадоў.

Бацькі перакананыя, што такая сытуацыя абумоўленая імкненьнем органаў палепшыць статыстычныя паказьнікі іх працы.

Разам з праваабаронцамі і “Матчыным рухам 328” праблемай прававой практыкі ў дачыненьні да псыхатропных рэчываў займаецца моладзевая грамадзкая кампанія Legalize Belarus. Кіраўнік камунікацыйнай службы грамадзкай кампаніі Legalize Belarus Пятро Маркелаў тлумачыць асноўныя мэты арганізацыі.

Кіраўнік юрыдычнай службы Legalize Belarus Станіслаў Шашок аналізуе наступствы хібнай працы дзяржаўнага апарату ў барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў.

У кампаніі Legalize Belarus перакананыя ў тым, што трэба пераймаць пазытыўны вопыт заходніх краін у пытаньні легалізацыі слабых псыхаактыўных рэчываў. Пятро Маркелаў працягвае.

Дзяржава больш ня ў стане абмінаць сваёй увагай сыстэмную праблему ў сфэры абароту наркотыкаў, – упэўнены Станіслаў Шашок

Тым часам, калі ў Беларусі за выкураны «касяк зёлак» ламаюцца жыцьці соцень маладых людзей, стала вядома аб тым, што ўрад Канады патраціць звыш 85 мільёнаў даляраў на поўную легалізацыю канопляў.
Каля 15 тысяч жыхароў Беларусі адбываюць турэмнае пакараньне за распаўсюджваньне і спажываньне наркатычных сродкаў. Значаная частка з іх – маладыя людзі, якія ўпершыню прыцягваюцца да крымінальнай адказнасьці.

Пасьля прыняцьця прэзыдэнцкага дэкрэта №6 аб супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў, гвалтоўна ўзрасла колькасьць маладзёнаў, трапіўшых за краты. Большасьць з іх была асуджаная паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Белаурсі – незаконны абарот наркотыкаў.

Бацькі дзяцей, асуджаных па гэтым артыкуле, згуртаваліся ў «Матчын рух 328». Асноўныя прэтэнзіі бацькоў выкліканыя празьмернай жорсткасьцю прысудаў. За захоўваньне нязначнай колькасьці псыхатропных рэчываў маладыя людзі пазбаўляюцца волі тэрмінам на 8-10 гадоў.

Бацькі перакананыя, што такая сытуацыя абумоўленая імкненьнем органаў палепшыць статыстычныя паказьнікі іх працы.

Разам з праваабаронцамі і «Матчыным рухам 328» праблемай прававой практыкі ў дачыненьні да псыхатропных рэчываў займаецца моладзевая грамадзкая кампанія Legalize Belarus. Кіраўнік камунікацыйнай службы грамадзкай кампаніі Legalize Belarus Пятро Маркелаў тлумачыць асноўныя мэты арганізацыі.

Пятро Маркелаў: Мы займаемся адукацыяй па пытаньнях псыхаакртыўных рэчываў, а таксама па пытаньнях наркапалітыкі. Мы займаемаемся адвакацыяй за тое, каб адмяніць крымінальнае пакараньнем за захоўваньне кантраляваных рэчываў у малых колькасьцях. Гэта два асноўныя накірункі нашай дзейнасьці.

Апроч таго, мы спрабуем займацца псыхалягічнай і юрыдычнай падтрымкай асуджаных па артыкуле 328, іх блізкіх і сваякоў. Мы хочам каб людзі перасталі баяцца гаварыць пра гэтую праблему.

Ёсьць проста спажыўцы гэтых рэчываў, ёсьць людзі, якія пакутуюць ад залежнасьці. Мы распавядаем аб тым, што ёсьць розныя рэчывы, якія абсалютна па рознаму ўплываюць на арганізм чалавека. Мы нагадваем аб тым, што алькаголь больш шкодны за марыхуану.

Важна, каб гэтая тэма закраналася ў СМІ, каб як мага болей людзей даведаліся пра існаваньня гэтага комплексу праблемаў. Дзеля гэтага мы часьцяком сягаем па правакатыўных акцыі.

Напрыклад, падчас Раства арганізавалі Канапляныя каляды. Мы выйшлі калядаваць у цэнтр Менску, дзе сьпявалі калядныя песьні. У песьнях мы замянілі слова Хрыстос на слова ганджубас. Безумоўны гэта вельмі правакатыўна, але гэта дапамагло прыцягнуць увагу грамадзтва да гэтай праблемы.

Кіраўнік юрыдычнай службы Legalize Belarus Станіслаў Шашок аналізуе наступствы хібнай працы дзяржаўнага апарату ў барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў.

Станіслаў Шашок: Старшыня Канстытуцыйнага суду зусім нядаўна ў сваім інтэрвію сказаў, што за апошнія тры гады па артыкуле 328 было пасаджана каля 12,5 тысяч чалавек. Да гэтай колькасьці мы дадаем іншую статыстыку і дадаем яшчэ два гады. Такім чынам за апошнія 5-6 год, гэта прыкладна 15 тысяч. Магчыма нават больш, дакладна, на жаль мы ня ведаем. (…)

Калі мы кажам пра рэформы, якія неабходна правесьці ў гэтым накірунку, па-першае трэба перастаць саджаць людзей, якія зьяўляюцца спажыўцамі ці пакутуюць ад залежнасьці. Гэта не злачынцы. Барацьба вядзецца не з прычынай, а з наступствамі.

Па-другое, трэба разямяжоўваць адказнасьць. Нельга прысуджваць людзей да аднолькавых тэрмінаў пакараньня за 1 грам марыхуаны і 5 кіляграм какаіну.

Склалася такая сытуацыя, што праўдападобна, яны атрымаюць аднолькава вялікікія тэрміны, пачынаючы ад пяці гадоў. Гэта ў выпадку, калі суд будзе лічыць, што быў даказаны выключна факт захоўваньня. Аднак, хутчэй за ўсё суд сьцьвердзіць, што абвінавачаныя мелі намер на распаўсюджваньне. Людзі трапяць па другой ці трэцяй частцы артыкула, адпаведна, тэрмін зьняволеньня будзе вагацца ад 8 да 10 гадоў.

У кампаніі Legalize Belarus перакананыя ў тым, што трэба пераймаць пазытыўны вопыт заходніх краін у пытаньні легалізацыі слабых псыхаактыўных рэчываў. Пятро Маркелаў працягвае.

Пятро Маркелаў: Мы заўсёды спасылаемся на такія краіны, як Партугалія ці Швейцарыя. Гэтыя краіны перажывалі велізарныя крызысы са спажываньнем іньекцыйных наркотыкаў—гераіну. Яны абралі падыход зьмяньшэньня шкоды.

Там адкрыліся спэцыялізаваныя цэнтры, дзе людзі, які цяпрелі на залежнасьць, маглі атрымаць гэты накротык разам з чыстым шпрыцамі. Усё адбывалася ў бяспечных умовах.

Фінансавыя сродкі, які раней выдаткоўваліся на турмы і паліцыю былі перанакіраваныя на дапамогу людзям, які пакутвалі ад гэтай залежнасьці. Распрацоўвалася адмысловая праграма па іх рэсацыялізацыі. З цягам часу ў гэтых краінах значна зьнізіліся захвоарньні СНІДАм, праявы злачынасьці звязаныя з абаротам наркотыкаў.

Дзяржава больш ня ў стане абмінаць сваёй увагай сыстэмную праблему ў сфэры абароту наркотыкаў, – упэўнены Станіслаў Шашок.

Станіслаў Шашок: Некаторыя людзі не разумеюць нашых мэтаў. Гледзячы на нашую назву Legalize Belarus, можа скласьціся памылковае ўражаньне, што мы выступаем выключна за легалізацыю псыхаактыўных рэчываў. На самой справе, гэта ня так.

Наш асноўны накірунак, гэта абарона людзей, якія трапілі пад дзеяньне артыкулу 328, а менавіта дэкрыміналізацыя гэтай прававой нормы.

Усяго за паўгады нашай дзейнасьці дзяржаўны апарат заўважыў гэтую прбалему і пачаў варушыцца. Нягледзячы на тое, што ў чыноўнікаў няма дакладнага падыходу да вырашэньня гэтай праблемы, ўсё ж такі ўжо ёсьць пэўнае яе ўсьведамленьне. Гэты факт дадае нам надзеі.

Тым часам, калі ў Беларусі за выкураны «касяк зёлак» ламаюцца жыцьці соцень маладых людзей, стала вядома аб тым, што ўрад Канады патраціць звыш 85 мільёнаў даляраў на поўную легалізацыю канопляў.

Эдуард Жолуд, Беларуская служба Польскага радыё