Свабода: Насупраць Дома ўраду праведзены пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны

На плошчы Незалежнасьці правялі пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны і іншых кантраляваных рэчываў.

Свабода: Насупраць Дома ўраду праведзены пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны
Belsat.eu
2 апреля 2018
Упоминания в медиа

На плошчы Незалежнасьці правялі пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны і іншых кантраляваных рэчываў.

Актывісты прымеркавалі пікет да пачатку вясновай сэсіі Палаты прадстаўнікоў і накіравалі туды зварот, дзе нагадалі пра запатрабаванасьць рэформы артыкула 328 Крымінальнага кодэксу.

Адзін зь лідэраў кампаніі Legalize Belarus Пятро Маркелаў сказаў Свабодзе, што сябры руху хочуць удзельнічаць у паседжаньнях, дзе парлямэнтарыі будуць абмяркоўваць пытаньні, датычныя кантраляваных рэчываў.

«Разьлічваем, што ўлада зразумее, што праблема хвалюе вялікую колькасьць людзей і яны ня будуць маўчаць. Зьмены па дэкрыміналізацыі могуць палепшыць сытуацыю, у адрозьненьне ад зьмяншэньня мінімальнага пакараньня на некалькі год. За касяк нельга садзіць ні на тры гады, ні на месяц», — кажа Маркелаў.

Удзельнікі кампаніі Legalize Belarus

Крымінальны артыкул 328 «Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў» прадугледжвае пазбаўленьне ці абмежаваньне волі з максымальным тэрмінам да 20 гадоў. Па інфармацыі руху «Маці 328», на сёньняшні дзень у месцах пазбаўленьня волі адбываюць пакараньні паводле крымінальнага артыкула 328 каля 15 тысяч чалавек.

Пэтыцыя за дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў на партале petitions.byсабрала больш за 1400 подпісаў. Паводле Пятра Маркелава, на папяровых носьбітах сабралі больш за 600 подпісаў. У пэтыцыі прапануецца ўвесьці азначэньне малой колькасьці для кожнага зь лёгкіх наркотыкаў і адмяніць крымінальную адказнасьць за абарачэньне «кантраляваных рэчываў» у малой колькасьці.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.