Актывісты Legalize Belarus правялі акцыю салідарнасьці ў глухім лесе
Увечары 14 сакавіка актывісты кампаніі Legalize Belarus выйшлі ў лес, каб прадэманстраваць плякаты з «экстрэмісцкім» зьместам у падтрымку тых, хто падвяргаецца адміністратыўнаму перасьледу па артыкуле 17.11 КаАП («Распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці ці прапагандуючай такую дзейнасьць»).
У прыватнасьці, на плякатах можна пабачыць адсылкі да відэафайлу «Без названия», графічным файлам «Vr3pVg67J8c» і «mPQGJNVPBbw», тэкстам «А.С.А.В» і «CLASS WAR», а таксама да выявы памерам 594×840 мм, якая ўтрымлівае копію фотаздымку, на якім на пярэднім пляне нахілены чырвоны вазок з навозам і плякатам, працятым віламі. Усе гэтыя матэрыялы прызнаныя экстрэміцскімі і зьмешчаныя ў Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За апошнія паўгады Вячаслаў Касінераў атрымаў 2 штрафы агулам на 95 базавых велічыняў за тое, што зьмясьціў на ўласнай старонцы ў Facebook свой фотаздымак ў шапцы з надпісам «CLASS WAR». Марына Касінерава атрымала штрафы агульнай сумай у 70 базавых велічыняў за рэпосты гэтых здымкаў.
У пачатку сакавіка Мікола Дзядок атрымаў штраф у 50 базавых велічыняў за тое, што зьмясьціў на сваёй старонцы фота налепкі, на якой быў надпіс «A.C.A.B.». Бліжэйшым часам у Гомлі і Рагачове пройдуць суды за рэпосты артыкулаў «Что делать, когда вас загоняют в БРСМ. Советы анархистов» і «Спецназовец из Слуцка до смерти забил двухлетнюю дочь».
«Свабода слова — фундаментальнае, і, магчыма, галоўнае нашае права, ад наяўнасьці якога залежыць магчымасьць рэалізацыі іншых грамадзянскіх правоў і свабодаў. Працэсы па артыкуле 17.11 — гэта безпадстаўны гвалт дзяржавы супраць асобы. Падобнае недапушчальна ў цывілізаваным грамадзтве і мы павінны быць салідарнымі з кожным чалавекам, які падвяргаецца такім палітычным рэпрэсыям», — кажа Пётр Маркелаў.
Да гэтага у падтрымку свабоды слова і асуджаных па артыкуле 17.11 КаАП актывісты далучыліся да флэшмобу Міколы Дзядка і выклалі у сваіх сацыяльных сетках фотаздымкі, зробленыя насупраць уваходу ў менскі бізнэс-цэнтар «Красавік».
Нагадаем, што вэб-сайт асьветніцка-адвакацыйнай грамадзкай кампаніі Legalize Belarus быў заблякаваны ў траўні 2018 году нібыта за «прапаганду спажываньня марыхуаны». 21 сакавіка 2019 ў Менскім гарадзкім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3) адбудзецца разгляд апэляцыйнай скаргі на дзеяньні Міністэрства інфармацыі. Пачатак а 11:00.
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.