Чаму эйфарэтыкі і стымулятары па-рознаму уздзейнічаюць на мужчын і жанчын?

Многія жанчыны, якія ўжывалі псіхаактыўныя рэчывы (ПАР), задумваліся аб тым, як гэта паўплывае на іх арганізм. Вядома, што ПАР выклікае змены ў менструальным цыкле, аднак гэта далёка не ўсё. Згодна з даследаваннямі, псіхаактыўныя прэпараты па-рознаму ўздзейнічаюць на мужчын і жанчын. Мы разгледзелі некалькі даследаванняў, прысвечаных эйфарэтыкам і стымулятарам.

Чаму эйфарэтыкі і стымулятары па-рознаму уздзейнічаюць на мужчын і жанчын?
Марта К
15 июля 2022
Пресс-служба

У першую чаргу пагаворым пра МДМА. Навукоўцы з Універсітэта Вірджыніі, ЗША, правялі шэраг даследаванняў на пацуках. Высветлілася, што самкі больш адчувальныя да гэтага злучэння.

Даследнікі заўважылі адрозненні ў нейрахімічных рэакцыях: МДМА выклікаў больш устойлівае павелічэнне дафаміна ў жаночых асобін у параўнанні з самцамі пацукоў. Акрамя таго, у самак сератанін выпрацоўваўся хутчэй. Гэтыя гармоны адказваюць за пачуццё шчасця і добры настрой.

Даследаванні на людзях паказалі аналагічныя вынікі. У ім прынялі ўдзел 74 чалавекі (54 мужчыны і 20 жанчын). МДМА выкарыстоўваўся ў дозах ад 70 да 150 міліграм (1.35 – 1.8 мг / кг). Замяраўся артэрыяльны ціск, частата сардэчных скарачэнняў і тэмпература цела. Пабочнае дзеянне прэпарата ацэньвалі падчас эксперыментальнай сесіі і праз 24 гадзіны.

Жанчыны часцей за мужчын заўважалі змяненне ўспрымання, выкліканае МДМА. Большасць дзяўчын звярнулі ўвагу на зблытанасць думак і страх страты кантролю над сваім целам. Таксама жанчыны часцей скардзіліся на пабочныя эфекты праз 24 гадзіны. У мужчын назіралася прыкметнае павышэнне артэрыяльнага ціску.

З амфетамінам сітуацыя іншая: гэтае рэчыва мацней дзейнічае на хлопцаў, чым на дзяўчын. Даследаванне Медыцынскай школы Джона Хопкінса ў Мэрылендзе паказала, што мужчыны атрымліваюць ад яго больш задавальнення.

У даследаванні прымала ўдзел 28 хлопцаў і 15 дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. Пасля ўвядзення рэчыва, ў арганізме замяраўся ўзровень дафаміна. У мужчын, якія прымалі амфетамін, узровень гармона, які адказвае за задавальненне, быў у тры разы вышэй, чым у жанчын. Мужчыны таксама паведамлялі, што адчуваюць сябе больш упэўнена, яны былі больш энергічнымі і таварыскімі, чым жанчыны.

Удзельнікаў папрасілі ацаніць станоўчыя і адмоўныя эфекты: прыліў сіл, пачуццё задаволенасці, неспакой, галавакружэнне, сухасць у роце, пачуццё даверу ці недаверу да іншых людзей. Рэакцыі жанчын аказаліся значна слабейшымі ва ўсіх катэгорыях, акрамя галавакружэння.

Навукоўцы лічаць, што далейшыя працы дапамогуць зразумець, чаму жанчыны і мужчыны аддаюць перавагу розным псіхаактыўным рэчывам. Яшчэ адной мэтай будучых даследаванняў стане вывучэнне асаблівасцей уплыву папулярных прэпаратаў на арганізм дзяўчат.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

Creative Commons Licence

Если не указано иное, текст этого материала лицензирован в соответствии с международной лицензией Creative Commons Attribution 4.0.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.