Legalize Belarus прэзэнтуюць калекцыю «Боствы і каноплі»
Канабіс здаўна прысутнічае ў беларускай культуры і ёсьць неад’емнай яе часткай. Cтаражытныя беларусы актыўна выкарыстоўвалі гэтую расьліну, што знайшло адлюстраваньне ў абагаўленьні вобразу канопляў.
![Legalize Belarus прэзэнтуюць калекцыю «Боствы і каноплі» Legalize Belarus прэзэнтуюць калекцыю «Боствы і каноплі»](https://legalizebelarus.org/wp-content/uploads/2019/01/All-together-768x513.jpg)
![](https://legalizebelarus.org/wp-content/uploads/2018/11/Пярун.jpg)
Пярун — бог нябеснага агню, ці не галоўнае боства старажытнабеларускага пантэону. Звычайна выяўляўся як велічны і статны мужчына, што пасылае маланку туды, дзе трэба падпаліць джойнт.
![](https://legalizebelarus.org/wp-content/uploads/2018/11/Мокаш.jpg)
Мокаш — заступніца жанчын і жаночых заняткаў, у першую чаргу прадзеньня з канапляных валокнаў. У традыцыі яе вобраз асацыяваны з канаплянай мукой. Багіня шлюбу і родаў. Girl power!
![](https://legalizebelarus.org/wp-content/uploads/2018/11/Ярыла.jpg)
Ніхто ня памятае, калі ў бога вясны і пачуцьцёвага каханьня Ярылы знайшлі рак. Ніхто ня памятае калі ён пачаў праходзіць курс хіміятэрапіі і згубіў валасы. Ярыла заўсёды выяўляўся з бонгам у руках — хутчэй за ўсё, такім чынам ён змагаўся з адсутнасьцю апетыту, пабочным эфектам хіміятэрапіі.
![](https://legalizebelarus.org/wp-content/uploads/2018/11/Дажбог.jpg)
Дажбог — бог сонечнага сьвятла і ўрадлівасьці, апякун і настаўнік гровераў. Ад яго наўпрост залежыць колькасьць сабранага ўраджаю. Даслоўна, Дажбог — гэта бог, які дае. Гэтага бога беларусы заўсёды хацелі залагодзіць.
![](https://legalizebelarus.org/wp-content/uploads/2018/11/Багародзіца.jpg)
Асобнае месца ў калекцыі займае Багародзіца — панна Марыя, што трымае ахапак ветак канабісу. Гэта разынка калекцыі, якая адлюстроўвае ўсю сьвятасьць і боскасьць расьлінаў роду Cannabis.
Прэзэнтацыя калекцыі «Боствы і каноплі» пройдзе 16 сьнежня у Менску. На мерапрыемстве можна будзе прыдбаць цішоткі «Багародзіца» і «Пярун». Таксама цішотку можна атрымаць, калі стаць патронам Legalize Belarus на Pateron: https://www.patreon.com/LegalizeBelarus (у якасьці падарунка праз паўгады пасьля падпіскі на $5 ці болей).
Стыкеры «Боствы і каноплі» для Telegram: https://t.me/addstickers/GodsAndCannabis
![](/wp-content/themes/legalizebelarus/images/mushrooms.png)
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.