Пачала працу служба юрыдычнай падтрымкі па артыкуле 328
Служба накіравана на дапамогу тым, каму пагражаюць санкцыі па артыкуле 328, а таксама тым, хто ўжо адбывае пакараньне. Мы прапануем як бясплатныя, так і платныя паслугі.
Нягледзячы на палітычныя рэпрэсыі і вайну, у Беларусі працягваюць масава прыцягваць да адказнасьці за негвалтоўныя злачынствы, зьвязаныя з кантраляванымі рэчывамі. Каля 4 тысячаў чалавек штогод асуджаюць па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу. Большасьць зь іх — спажыўцы кантраляваных рэчываў, некаторыя маюць залежнасьці.
Парушэньні правоў звычайна адбываюцца на кожным этапе крымінальнага працэсу. Гэта немагчымасьць атрымаць абаронцу (адваката), парушэньне права на справядлівы суд і катаваньні на ўсіх стадыях працэсу і падчас адбываньня пакараньня ў пенітэнцыярных установах.
Прафэсыйная юрыстка, былая адвакатка ў Беларусі з шматгадовым стажам, акажа падтрымку і дапаможа абскардзіць судовае рашэньне ці ўмовы ўтрыманьня.
Кошты
- Першасная кансультацыя для тых, хто перасьледуецца па артыкуле 328, іх родных і сяброў — бясплатна
- Скарга на незаконныя дзеяньні органаў дазнаньня, сьледзтва — 50 EUR
- Апэляцыйная скарга — 150 EUR
- Наглядная скарга — 150 EUR
- Скаргі па пытаньнях адбываньня пакараньня, парушэньня правоў асуджаных — 50 EUR
- Іншае — па дамоўленасьці
Каб атрымаць юрыдычную падтрымку, калі ласка, напішыце ў наш Telegram-бот «Юрыдычны 328»: @legal_support_bot.
Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.