Пачала працу служба юрыдычнай падтрымкі па артыкуле 328
Legalize Belarus разам з партнэрамі запускаюць службу бясплатнай юрыдычнай падтрымкі па артыкуле 328. Служба накіравана на дапамогу тым, каму пагражаюць санкцыі па артыкуле 328, а таксама тым, хто ўжо адбывае пакараньне.

Нягледзячы на палітычныя рэпрэсыі і вайну, у Беларусі працягваюць масава прыцягваць да адказнасьці за негвалтоўныя злачынствы, зьвязаныя з кантраляванымі рэчывамі, па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу.
Парушэньні правоў звычайна адбываюцца на кожным этапе крымінальнага працэсу. Гэта немагчымасьць атрымаць абаронцу (адваката), парушэньне права на справядлівы суд і катаваньні на ўсіх стадыях працэсу і падчас адбываньня пакараньня ў пенітэнцыярных установах.
Каля 4 тысячаў чалавек штогод асуджаюць па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу. Большасьць зь іх — спажыўцы кантраляваных рэчываў, некаторыя маюць залежнасьці.
Мы аказваем падтрымку па наступных накірунках:
- Першасная кансультацыя для тых, хто перасьледуецца па артыкуле 328, іх родных і сяброў
- Дапамога ў абскарджваньнях судовых рашэньняў і ўмоваў утрыманьня
- Падача скаргаў у міжнародныя інстытуцыі