Legalize Belarus аб’яўляюць конкурс на пазіцыю галоўнага рэдактара аналітычнага дакумента

Legalize Belarus аб’яўляюць конкурс на пазіцыю галоўнага рэдактара аналітычнага дакумента па тэме змякчэння беларускай наркапалітыкі. Канчатковая версія дакумента павінна быць напісана да 25 кастрычніка 2022 года.

Legalize Belarus аб’яўляюць конкурс на пазіцыю галоўнага рэдактара аналітычнага дакумента
Legalize Belarus
24 августа 2022
Пресс-служба

Задача

Стварыць аналітычны дакумент па тэме змякчэння наркапалітыкі Беларусі.

Дакумент павінен утрымліваць наступныя блокі:

  1. Анатацыя;
  2. Уступленне;
  3. Медыцынскія аспекты наркапалітыкі (зніжэнне шкоды, прафілактыка і лячэнне залежнасці);
  4. Прававыя аспекты наркапалітыкі (сувымернасць злачынства і пакарання, рэгуляванне незаконнага абароту);
  5. Адукацыйныя аспекты наркапалітыкі (асвета ва ўстановах адукацыі, праца НДА, дзяржаўная прапаганда);
  6. Эканамічныя аспекты наркапалітыкі (перспектывы стварэння легальнага рынку шэрагу ПАР);
  7. Міжнароднае прававое рэгуляванне і рэкамендацыі міжнародных арганізацый (ЕСЛяЎН, ААН, СААЗ);
  8. Прапановы для ўрада (комплекс мер з улікам усіх згаданых вышэй аспектаў).

Кожны раздзел павінен апісваць існуючую ў Беларусі практыку, праблемы, звязаныя з ажыццяўленнем падобнай практыкі, а таксама магчымыя рашэнні, заснаваныя на міжнароднай практыцы. Даўжыня адной главы – не больш за 4 старонкі.

Вітаецца прыцягненне спецыялістаў з адпаведных абласцей для каментара па кожным з кірункаў.

Агульная даўжыня дакумента – 25-30 старонак. Канчатковая версія дакумента павінна быць напісана да 25 кастрычніка 2022 года.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • Досвед у напісанні падобных дакументаў
  • Вышэйшая адукацыя (пажадана ступень магістра, а таксама спецыялізацыя ў галіне права, альбо эканомікі)
  • Валоданне англійскай мовай на ўзроўні не ніжэй, чым B2 (для вывучэння міжнародных практык)
  • Быць знаёмым з беларускай прававой і пенітэнцыярнай сістэмай, а таксама правапрымяняльнай практыкай.

Ганарар

Аднаразовы грант у памеры 1000-1500 EUR па выніках сумоўя. Магчымы кампенсацыі дадатковым спецыялістам.

Каб прапанаваць сваю кандыдатуру, дашліце асабістае паведамленне ў Telegram https://t.me/zagovor_m. У ім у некалькіх сказах раскажыце пра тое, чаму вас зацікавіла дадзеная прапанова і напішыце пра свой досвед ў напісанні падобных дакументаў.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

Creative Commons Licence

Если не указано иное, текст этого материала лицензирован в соответствии с международной лицензией Creative Commons Attribution 4.0.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.