«Маці 328» галадаюць ужо дзясяты дзень

Дзясяты дзень працягваецца галадоўка групы актывістак руху «Маці 328». Яны патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча, унясеньня зьменаў у артыкул 328 Крымінальнага кодэксу, а таксама перагляду справаў па гэтым артыкуле. Па стане на 13:00 6 траўня, 6 чалавек галадаюць у Калінкавічах, 7 чалавек — у вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну, і адзін чалавек у Віцебску.

«Маці 328» галадаюць ужо дзясяты дзень
Legalize Belarus
14 июня 2018
Пресс-служба

Мы склалі і абнаўляем анляйн сьпіс усіх маці, што ўдзельнічаюць у галадоўцы: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1-00vGjMAql2M7cxtjOpzh4TcPMjEVQH4AUEHpeR7CIU/

Актывісты абвесьцілі збор у падтрымку патрабаваньняў галадаючых на панядзелак 7 траўня, а 16:00 ля ўваходу ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Яны заклікаюць далучацца ўсіх, хто не абыякавы да праблемы несправядлівых прысудаў па артыкуле 328 у Беларусі.

Па ацэнках актывістаў, каля 16 тысячаў чалавек сёньня знаходзяцца за кратамі па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу. Гэта каля паловы ад агульнай колькасьці зьняволеных у Беларусі (каля 30 тысячаў чалавек).

Пэтыцыя за дэкрыміналізацыю абароту кантраляваных рэчываў сабрала ўжо каля 1800 подпісаў анляйн (https://petitions.by/petitions/1401) і каля 600 подпісаў на папяровых носьбітах.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.