Як беларуская моладзь ставіцца да канопляў?
Legalize Belarus правялі анляйн-апытанку моладзі пра стаўленьне да канопляў. У студэнцкіх суполках у сацыяльных сетках мы пазначалі, што пішам курсавую працу і прасілі па дапамогу. Тэкставага ці візуальнага ўказаньня на Legalize Belarus не было. Для ўдзелу ў апытаньні прапаноўвалася запоўніць адмысловую форму: https://goo.gl/forms/sSELfF0eZjkVXx483.

Такім чынам мы атрымалі 1304 рэспандэнтаў. Сярод іх 938 (72%) мужчынаў і 361 (28%) жанчына.

Мы разьбілі ўдзельнікаў апытанкі на 6 узроставых групаў:
172 (13%) чалавек, якім 18 ці меней гадоў
276 (21%) чалавек, якім ад 19 да 22 гадоў
248 (19%) чалавек, якім ад 23 да 26 гадоў
278 (21%) чалавек, якім ад 27 да 30 гадоў
159 (12%) чалавек, якім ад 31 да 34 гадоў
171 (13%) чалавек, якім 35 ці больш гадоў

Сярод тых, хто прайшоў апытанку:
27 (2%) маюць базавую адукацыю
104 (8%) маюць сярэднюю адукацыю
183 (14%) маюць сярэдне-спэцыяльную адукацыю
335 (26%) маюць няскончаную вышэйшую адукацыю
638 (49%) маюць вышэйшую адукацыю

На пытаньне пра валоданьне мовамі мы атрымалі наступнае разьмеркаваньне:
346 (27%) валодаюць толькі расейскай ці беларускай мовамі
704 (54%) валодаюць адной замежнай мовай
254 (19%) валодаюць дзьвума ці болей замежнымі мовамі
Магчыма, з-за таго, што пытаньне было пастаўленае недастаткова канкрэтна, частка рэспандэнтаў, якія валодаюць расейскай і беларускай мовамі, абіралі варыянт «валодаю адной замежнай мовай», а тыя, хто ў дадатак валодаў ангельскай ці іншай мовай, абіралі «валодаю дзьвума ці болей замежнымі мовамі».

Сярод тых, хто прайшоў апытанку:
62 (5%) жывуць у вёсцы ці невялікім мястэчку
330 (25%) жывуць у горадзе, але не абласным цэнтры
282 (22%) жывуць у абласным цэнры, але ня ў Менску
617 (47%) жывуць у Менску

Зьмястоўная частка апытанкі была падзеленая на два блёкі. Першы блёк — стаўленьне да канопляў. У гэтым блёку мы пыталі пра досьвед ужываньня канопляў, пра стаўленьне да спажыўцоў і гандляроў каноплямі, пра параўнальную шкоду канопляў, пра верагоднасьць пераходу да ўжываньня «больш цяжкіх наркатычных сродкаў» пасьля ўжываньня канопляў і пра карысьць для грамадзтва ад легалізацыі канопляў.
692 чалавекі (53% рэспандэнтаў) пазначылі, што яны калі-небудзь палілі каноплі. Зь іх 511 ацанілі досьвед як хутчэй станоўчы, 142 — як хутчэй адмоўны і 37 не змаглі адказаць.

Сярод мужчынаў каноплі калі-небудзь палілі 558 чалавек, сярод жанчынаў — 132 чалавекі.

Мужчыны і жанчыны ацанілі досьвед паленьня канопляў прыкладна аднолькава.

Рэспандэнты ва ўзросьце 27-34 гадоў, што адпавядае народжаным паміж 1984 і 1991 гадамі, маюць больш досьведу ўжываньня канопляў, у параўнаньні зь іншымі ўзроставымі групамі.

Больш досьведу паленьня канопляў маюць рэспандэнты з сярэдне-спэцыяльнай ці вышэйшай адукацыяй.

Рэспандэнты, якія валодаюць большай колькасьцю моваў, паведамілі пра большы досьвед ужываньня канопляў.

Рэспандэнты, якія жывуць у буйных населеных пунктах, маюць большы досьвед ужываньня канопляў.

На пытаньне «ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі?», 373 рэспандэнты адказалі, што трэба лекаваць добраахвотна, 70 — што трэба лекаваць прымусова і 806 што ня трэба лекаваць.

Разьмеркаваньне па гендары паказвае, што жанчыны ў большай ступені чым мужчыны ўпэўненыя, што тых, хто паліць каноплі трэба лекаваць.

Непоўнагадовыя найбольш схіляюцца да таго, што трэба лекаваць курцоў канопляў. Найменш — рэспандэнты ва ўзросьце 31-34 год (1984-1987 гады нараджэньня).

Рэспандэнты, якія маюць базавую адукацыю больш за іншых упэўненыя, што тых, хто паліць каноплі трэба лекаваць. Людзі 1984-1987 гадоў нараджэньня — наадварот.

На пытаньне «ці трэба караць тых, хто паліць каноплі?», толькі 13% рэспандэнтаў адказалі, што трэба.

У тры разы больш жанчынаў чым мужчынаў лічаць, што за паленьне канопляў трэба караць.

Ізноў рэспандэнты, што нарадзіліся ў 1984-1987 гадах аказваюцца найбольш ляяльнымі да спажыўцоў канопляў.

Больш за ўсё тых, хто лічыць, што курцоў канопляў трэба караць, апынулася сярод тых, хто мае сярэднюю адукацыю.

Большасьць з тых, хто лічыць што спажыўцоў канопляў трэба караць, лічаць, што прафіляктычнай размовы ці штрафу будзе дастаткова.

На пытаньне «ці трэба караць тых, хто прадае каноплі» ужо 42% рэспандэнтаў адказалі, што трэба.

Жанчыны ізноў паказваюць схільнасьць да «карнага» падыходу.

Самай ляяльнай у пытаньні стаўленьня да прадаўцоў канопляў апынулася ўзроставая група 19-22 гадоў.

На пытаньне «калі караць тых, хто прадае каноплі, то як?» мы атрымалі наступныя адказы.

Большасьць рэспандэнтаў лічыць, што алькаголь больш шкодны для псыхічнага і фізычнага здароўя за каноплі.

Пры гэтым аказваецца, што жанчыны меней інфармаваныя пра параўнальную шкоду гэтых рэчываў.

Рэспандэнты ва ўзросьце ад 19 да 26 гадоў больш за іншыя ўзроставыя групы ўпэўненыя ў параўнальнай шкодзе алькаголю.

На пытаньне «ці можа паленьне канопляў прывесьці да сьмерці?» мы атрымалі наступнае разьмеркаваньне адказаў.

У чарговы раз мы бачым, што жанчыны больш за мужчынаў схільныя перабольшваць шкоду ад паленьня канопляў.

Група рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 31 да 34 больш за іншыя ўпэўненыя ў тым, што паленьне канопляў ня можа прывесьці да сьмерці.

Амаль 40% рэспандэнтаў адказалі, што паленьне канопляў можа прывесьці да ўжываньня «больш цяжкіх наркатычных сродкаў».

Разьмеркаваньне па гендары паказвае, што жанчыны больш за мужчынаў схільныя падзяляць гэты стэрэатып.

Мы бачым, што з ўзростам рэспандэнты ўсё меней вераць у гэтае памылковае сьцьверджаньне.

71% рэспандэнтаў лічаць, што грамадзтва можа атрымаць карысьць ад легалізацыі канопляў.

Пры гэтым жанчыны ў гэта вераць меней, чым мужчыны.

Рэспандэнты ва ўзросьце 27-34 больш за іншыя схільныя верыць у карысьць легалізацыі канопляў для грамадзтва.

У другім блёку пытаньня мы пыталі пра стаўленьне да дзяржаўнай палітыкі ў дачыненьні да рэгуляваньня канопляў. Пытаньні тычыліся дзейнага заканадаўства і варыянтаў дзяржаўнай рэгуляцыі канопляў.
61% рэспандэнтаў лічаць, што заканадаўства ў Беларусі, якое рэгулюе зварот псыхаактыўных рэчываў занадта жорсткае.

Жанчыны паказалі большую за мужчынаў жорсткасьць у гэтым пытаньні, а таксама больш зь іх, 18% ад агульнай колькасьці жанчынаў, абралі варыянт адказу «ня ведаю».

Сярод рэспандэнтаў ва ўзроставай групе 31-34 гадоў апынулася больш за ўсё тых, хто лічыць дзейную палітыку занадта жорсткай.

80% рэспандэнтаў лічаць, што павінна існаваць разьмежаваньне адказнасьці ў залежнасьці ад колькасьці знойдзенага рэчыва.

Па гэтым пытаньні адказы мужчынаў і жанчынаў разыходзяцца ў меньшай ступені.

З узростам колькасьць тых, хто падтрымлівае разьмежаваньне адказнасьці, у сярэднім, павялічваецца.

74% рэспандэнтаў падтрымліваюць дэкрыміналізацыю захоўваньня малой колькасьці канопляў.

Дэкрыміналізацыю канопляў жанчыны падтрымліваюць на траціну меней за мужчынаў.

Найбольшыя прыхільнікі дэкрыміналізацыі — рэспандэнты ва ўзросьце ад 27 да 34 год.

82% рэспандэнтаў лічаць, што ў Беларусь трэба дазволіць мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў.

Мужчыны больш за жанчынаў выступаюць за дазвол на мэдыцынскія каноплі.

Непоўнагадовыя паказалі найменшую падтрымку дазволу на мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў.

На пытаньне «ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў?» мы атрымалі наступнае разьмеркаваньне адказаў.

Мужчыны падтрымліваюць «поўную легалізацыю паленьня канопляў» больш за жанчынаў.

Найбольш ляяльнай да легалізацыі канопляў вызначылася ўзроставая група 27-34 гадоў.

Рэспандэнты, якія маюць сярэдне-спэцыяльную адукацыю падтрымліваюць легалізацыю канопляў больш за іншыя групы па адукацыі.

Тыя, хто валодаюць большай колькасьцю моваў больш ляяльна ставяцца да легалізацыі канопляў.

Чым большы населены пункт, у якім жыве рэспандэнт, тым больш ён падтрымлівае легалізацыю.

Сярод тых, хто меў досьвед паленьня канопляў, узровень незадаволенасьці дзейным заканадаўствам вышэйшы.

З апытанкі можна зрабіць наступныя высновы:
- Жанчыны патрабуюць дадатковай адукацыі па пытаньнях псыхаактыўных рэчываў і залежнасьцяў. У пытаньнях стаўленьня да канопляў жанчыны выявіліся больш «жорсткімі» і аўтарытарнымі за мужчынаў. Па ўсіх пытаньнях сярод рэспандэнтак была большая колькасьць тых, хто падтрымлівае карны падыход да рэгуляваньня канопляў («вайну з наркотыкамі»), у параўнаньні з мужчынамі-рэспандэнтамі. Жанчыны таксама паказалі меньшую інфарамаванасьць па пытаньнях ужываньня канопляў і зьвязаных залежнасьцяў.
- Узроставыя групы 27-30 і, асабліва, 31-34 гадоў (народжаныя паміж 1984 і 1991 гадамі) выяўляюцца найменьш аўтарытарнымі і найбольш незадаволенымі дзейнай палітыкай дзяржавы ў дачыненьні да канопляў і зьвязаных залежнасьцяў.
- Непоўнагадовыя (падлеткі) патрабуюць дадатковай адукацыі па пытаньнях псыхаактыўных рэчываў і зьвязаных залежнасьцяў.
- Валоданьне мовамі карэлюе з ляяльнасьцю да канопляў.
- У параўнаньні з жыхарамі вялікіх гарадоў, жыхары меньшых неселеных пунктаў з’яўляюцца больш аўтырытарнымі і меньш інфармаванымі, і таму патрабуюць дадатковай адукацыі па пытаньнях псыхаактыўных рэчываў і залежнасьцяў.
Партрэт чалавека, які падтрымлівае Legalize Belarus: мужчына 27-34 гадоў, які жыве ў Менску, валодае замежнай мовай і наведваў установу сярэдне-спэцыяльнай ці вышэйшай адукацыі.
Партрэт чалавека, які не падтрымлівае Legalize Belarus: непаўнагадовая жанчына, якая жыве ў вёсцы і не валодае замежнымі мовамі.

Можно, если осторожно
Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.