Як беларуская моладзь ставіцца да канопляў?

Legalize Belarus правялі анляйн-апытанку моладзі пра стаўленьне да канопляў. У студэнцкіх суполках у сацыяльных сетках мы пазначалі, што пішам курсавую працу і прасілі па дапамогу. Тэкставага ці візуальнага ўказаньня на Legalize Belarus не было. Для ўдзелу ў апытаньні прапаноўвалася запоўніць адмысловую форму: https://goo.gl/forms/sSELfF0eZjkVXx483.

Як беларуская моладзь ставіцца да канопляў?
Legalize Belarus
15 июня 2018
Пресс-служба

Такім чынам мы атрымалі 1304 рэспандэнтаў. Сярод іх 938 (72%) мужчынаў і 361 (28%) жанчына.

Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па гендары
Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па гендары

Мы разьбілі ўдзельнікаў апытанкі на 6 узроставых групаў:

172 (13%) чалавек, якім 18 ці меней гадоў
276 (21%) чалавек, якім ад 19 да 22 гадоў
248 (19%) чалавек, якім ад 23 да 26 гадоў
278 (21%) чалавек, якім ад 27 да 30 гадоў
159 (12%) чалавек, якім ад 31 да 34 гадоў
171 (13%) чалавек, якім 35 ці больш гадоў

Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па ўзросьце
Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па ўзросьце

Сярод тых, хто прайшоў апытанку:

27 (2%) маюць базавую адукацыю
104 (8%) маюць сярэднюю адукацыю
183 (14%) маюць сярэдне-спэцыяльную адукацыю
335 (26%) маюць няскончаную вышэйшую адукацыю
638 (49%) маюць вышэйшую адукацыю

Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па адукацыі
Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па адукацыі

На пытаньне пра валоданьне мовамі мы атрымалі наступнае разьмеркаваньне:

346 (27%) валодаюць толькі расейскай ці беларускай мовамі
704 (54%) валодаюць адной замежнай мовай
254 (19%) валодаюць дзьвума ці болей замежнымі мовамі

Магчыма, з-за таго, што пытаньне было пастаўленае недастаткова канкрэтна, частка рэспандэнтаў, якія валодаюць расейскай і беларускай мовамі, абіралі варыянт «валодаю адной замежнай мовай», а тыя, хто ў дадатак валодаў ангельскай ці іншай мовай, абіралі «валодаю дзьвума ці болей замежнымі мовамі».

Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па валоданьні мовамі
Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па валоданьні мовамі

Сярод тых, хто прайшоў апытанку:

62 (5%) жывуць у вёсцы ці невялікім мястэчку
330 (25%) жывуць у горадзе, але не абласным цэнтры
282 (22%) жывуць у абласным цэнры, але ня ў Менску
617 (47%) жывуць у Менску

Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па месцы жыхарства
Разьмеркаваньне рэспандэнтаў па месцы жыхарства

Зьмястоўная частка апытанкі была падзеленая на два блёкі. Першы блёк — стаўленьне да канопляў. У гэтым блёку мы пыталі пра досьвед ужываньня канопляў, пра стаўленьне да спажыўцоў і гандляроў каноплямі, пра параўнальную шкоду канопляў, пра верагоднасьць пераходу да ўжываньня «больш цяжкіх наркатычных сродкаў» пасьля ўжываньня канопляў і пра карысьць для грамадзтва ад легалізацыі канопляў.

692 чалавекі (53% рэспандэнтаў) пазначылі, што яны калі-небудзь палілі каноплі. Зь іх 511 ацанілі досьвед як хутчэй станоўчы, 142 — як хутчэй адмоўны і 37 не змаглі адказаць.

Разьмеркаваньне досьведу спажываньня канопляў
Разьмеркаваньне досьведу спажываньня канопляў

Сярод мужчынаў каноплі калі-небудзь палілі 558 чалавек, сярод жанчынаў — 132 чалавекі.

Разьмеркаваньне тых, хто калі-небудзь паліў каноплі, па гендары
Разьмеркаваньне тых, хто калі-небудзь паліў каноплі, па гендары

Мужчыны і жанчыны ацанілі досьвед паленьня канопляў прыкладна аднолькава.

Разьмеркаваньне досьведу паленьня канопляў па гендары
Разьмеркаваньне досьведу паленьня канопляў па гендары

Рэспандэнты ва ўзросьце 27-34 гадоў, што адпавядае народжаным паміж 1984 і 1991 гадамі, маюць больш досьведу ўжываньня канопляў, у параўнаньні зь іншымі ўзроставымі групамі.

Разьмеркаваньне тых, хто паліў каноплі, па ўзросьце
Разьмеркаваньне тых, хто паліў каноплі, па ўзросьце

Больш досьведу паленьня канопляў маюць рэспандэнты з сярэдне-спэцыяльнай ці вышэйшай адукацыяй.

Разьмеркаваньне тых, хто паліў каноплі, па адукацыі
Разьмеркаваньне тых, хто паліў каноплі, па адукацыі

Рэспандэнты, якія валодаюць большай колькасьцю моваў, паведамілі пра большы досьвед ужываньня канопляў.

Разьмеркаваньне тых, хто паліў каноплі, па валоданьні мовамі
Разьмеркаваньне тых, хто паліў каноплі, па валоданьні мовамі

Рэспандэнты, якія жывуць у буйных населеных пунктах, маюць большы досьвед ужываньня канопляў.

Разьмеркаваньне тых, хто паліў каноплі, па месцы жыхарства
Разьмеркаваньне тых, хто паліў каноплі, па месцы жыхарства

На пытаньне «ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі?», 373 рэспандэнты адказалі, што трэба лекаваць добраахвотна, 70 — што трэба лекаваць прымусова і 806 што ня трэба лекаваць.

Ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі?
Ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі?

Разьмеркаваньне па гендары паказвае, што жанчыны ў большай ступені чым мужчыны ўпэўненыя, што тых, хто паліць каноплі трэба лекаваць.

Ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне па гендары
Ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне па гендары

Непоўнагадовыя найбольш схіляюцца да таго, што трэба лекаваць курцоў канопляў. Найменш — рэспандэнты ва ўзросьце 31-34 год (1984-1987 гады нараджэньня).

Ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне па ўзросьце
Ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне па ўзросьце

Рэспандэнты, якія маюць базавую адукацыю больш за іншых упэўненыя, што тых, хто паліць каноплі трэба лекаваць. Людзі 1984-1987 гадоў нараджэньня — наадварот.

Ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне па адукацыі
Ці трэба лекаваць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне па адукацыі

На пытаньне «ці трэба караць тых, хто паліць каноплі?», толькі 13% рэспандэнтаў адказалі, што трэба.

Ці трэба караць тых, хто паліць каноплі?
Ці трэба караць тых, хто паліць каноплі?

У тры разы больш жанчынаў чым мужчынаў лічаць, што за паленьне канопляў трэба караць.

Ці трэба караць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па гендары
Ці трэба караць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па гендары

Ізноў рэспандэнты, што нарадзіліся ў 1984-1987 гадах аказваюцца найбольш ляяльнымі да спажыўцоў канопляў.

Ці трэба караць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па ўзросьце
Ці трэба караць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па ўзросьце

Больш за ўсё тых, хто лічыць, што курцоў канопляў трэба караць, апынулася сярод тых, хто мае сярэднюю адукацыю.

Ці трэба караць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па адукацыі
Ці трэба караць тых, хто паліць каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па адукацыі

Большасьць з тых, хто лічыць што спажыўцоў канопляў трэба караць, лічаць, што прафіляктычнай размовы ці штрафу будзе дастаткова.

Калі караць спажыўцоў канопляў, то як?
Калі караць спажыўцоў канопляў, то як?

На пытаньне «ці трэба караць тых, хто прадае каноплі» ужо 42% рэспандэнтаў адказалі, што трэба.

Ці трэба караць тых, хто прадае каноплі?
Ці трэба караць тых, хто прадае каноплі?

Жанчыны ізноў паказваюць схільнасьць да «карнага» падыходу.

Ці трэба караць тых, хто прадае каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па гендары
Ці трэба караць тых, хто прадае каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па гендары

Самай ляяльнай у пытаньні стаўленьня да прадаўцоў канопляў апынулася ўзроставая група 19-22 гадоў.

Ці трэба караць тых, хто прадае каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па ўзросьце
Ці трэба караць тых, хто прадае каноплі? Разьмеркаваньне тых, хто адказаў «так», па ўзросьце

На пытаньне «калі караць тых, хто прадае каноплі, то як?» мы атрымалі наступныя адказы.

Калі караць тых, хто прадае каноплі, то як?
Калі караць тых, хто прадае каноплі, то як?

Большасьць рэспандэнтаў лічыць, што алькаголь больш шкодны для псыхічнага і фізычнага здароўя за каноплі.

Што больш шкодна для псыхічнага і фізычнага здароўя: каноплі ці алькаголь?
Што больш шкодна для псыхічнага і фізычнага здароўя: каноплі ці алькаголь?

Пры гэтым аказваецца, што жанчыны меней інфармаваныя пра параўнальную шкоду гэтых рэчываў.

Што больш шкодна для псыхічнага і фізычнага здароўя: каноплі ці алькаголь? Разьмеркаваньне па гендары
Што больш шкодна для псыхічнага і фізычнага здароўя: каноплі ці алькаголь? Разьмеркаваньне па гендары

Рэспандэнты ва ўзросьце ад 19 да 26 гадоў больш за іншыя ўзроставыя групы ўпэўненыя ў параўнальнай шкодзе алькаголю.

На пытаньне «ці можа паленьне канопляў прывесьці да сьмерці?» мы атрымалі наступнае разьмеркаваньне адказаў.

Ці можа паленьне канопляў прывесьці да сьмерці?
Ці можа паленьне канопляў прывесьці да сьмерці?

У чарговы раз мы бачым, што жанчыны больш за мужчынаў схільныя перабольшваць шкоду ад паленьня канопляў.

Ці можа паленьне канопляў прывесьці да сьмерці? Разьмеркаваньне па гендары
Ці можа паленьне канопляў прывесьці да сьмерці? Разьмеркаваньне па гендары

Група рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 31 да 34 больш за іншыя ўпэўненыя ў тым, што паленьне канопляў ня можа прывесьці да сьмерці.

Ці можа паленьне канопляў прывесьці да сьмерці? Разьмеркаваньне па ўзросьце
Ці можа паленьне канопляў прывесьці да сьмерці? Разьмеркаваньне па ўзросьце

Амаль 40% рэспандэнтаў адказалі, што паленьне канопляў можа прывесьці да ўжываньня «больш цяжкіх наркатычных сродкаў».

Ці можа паленьне канопляў прывесьці да ўжываньня больш цяжкіх наркатычных сродкаў?
Ці можа паленьне канопляў прывесьці да ўжываньня больш цяжкіх наркатычных сродкаў?

Разьмеркаваньне па гендары паказвае, што жанчыны больш за мужчынаў схільныя падзяляць гэты стэрэатып.

Ці можа паленьне канопляў прывесьці да ўжываньня больш цяжкіх наркатычных сродкаў? Разьмеркаваньне па гендары
Ці можа паленьне канопляў прывесьці да ўжываньня больш цяжкіх наркатычных сродкаў? Разьмеркаваньне па гендары

Мы бачым, што з ўзростам рэспандэнты ўсё меней вераць у гэтае памылковае сьцьверджаньне.

Ці можа паленьне канопляў прывесьці да ўжываньня больш цяжкіх наркатычных сродкаў? Разьмеркаваньне па ўзросьце
Ці можа паленьне канопляў прывесьці да ўжываньня больш цяжкіх наркатычных сродкаў? Разьмеркаваньне па ўзросьце

71% рэспандэнтаў лічаць, што грамадзтва можа атрымаць карысьць ад легалізацыі канопляў.

Ці можа грамадзтва атрымаць карысьць ад легалізацыі канопляў?
Ці можа грамадзтва атрымаць карысьць ад легалізацыі канопляў?

Пры гэтым жанчыны ў гэта вераць меней, чым мужчыны.

Ці можа грамадзтва атрымаць карысьць ад легалізацыі канопляў? Размеркаваньне па гендары
Ці можа грамадзтва атрымаць карысьць ад легалізацыі канопляў? Размеркаваньне па гендары

Рэспандэнты ва ўзросьце 27-34 больш за іншыя схільныя верыць у карысьць легалізацыі канопляў для грамадзтва.

Ці можа грамадзтва атрымаць карысьць ад легалізацыі канопляў? Размеркаваньне па ўзросьце
Ці можа грамадзтва атрымаць карысьць ад легалізацыі канопляў? Размеркаваньне па ўзросьце

У другім блёку пытаньня мы пыталі пра стаўленьне да дзяржаўнай палітыкі ў дачыненьні да рэгуляваньня канопляў. Пытаньні тычыліся дзейнага заканадаўства і варыянтаў дзяржаўнай рэгуляцыі канопляў.

61% рэспандэнтаў лічаць, што заканадаўства ў Беларусі, якое рэгулюе зварот псыхаактыўных рэчываў занадта жорсткае.

Заканадаўства ў Беларусі, якое рэгулюе зварот псыхаактыўных рэчываў...
Заканадаўства ў Беларусі, якое рэгулюе зварот псыхаактыўных рэчываў…

Жанчыны паказалі большую за мужчынаў жорсткасьць у гэтым пытаньні, а таксама больш зь іх, 18% ад агульнай колькасьці жанчынаў, абралі варыянт адказу «ня ведаю».

Стаўленьне да заканадаўства, што рэгулюе зварот псыхаактыўных рэчываў. Разьмеркаваньне па гендары
Стаўленьне да заканадаўства, што рэгулюе зварот псыхаактыўных рэчываў. Разьмеркаваньне па гендары

Сярод рэспандэнтаў ва ўзроставай групе 31-34 гадоў апынулася больш за ўсё тых, хто лічыць дзейную палітыку занадта жорсткай.

Стаўленьне да заканадаўства, што рэгулюе зварот псыхаактыўных рэчываў. Разьмеркаваньне па ўзросьце
Стаўленьне да заканадаўства, што рэгулюе зварот псыхаактыўных рэчываў. Разьмеркаваньне па ўзросьце

80% рэспандэнтаў лічаць, што павінна існаваць разьмежаваньне адказнасьці ў залежнасьці ад колькасьці знойдзенага рэчыва.

Ці павінна існаваць разьмежаваньне адказнасьці ў залежнасьці ад колькасьці знойдзенага рэчыва?
Ці павінна існаваць разьмежаваньне адказнасьці ў залежнасьці ад колькасьці знойдзенага рэчыва?

Па гэтым пытаньні адказы мужчынаў і жанчынаў разыходзяцца ў меньшай ступені.

Ці павінна існаваць разьмежаваньне адказнасьці ў залежнасьці ад колькасьці знойдзенага рэчыва? Разьмеркаваньне па гендары
Ці павінна існаваць разьмежаваньне адказнасьці ў залежнасьці ад колькасьці знойдзенага рэчыва? Разьмеркаваньне па гендары

З узростам колькасьць тых, хто падтрымлівае разьмежаваньне адказнасьці, у сярэднім, павялічваецца.

Ці павінна існаваць разьмежаваньне адказнасьці ў залежнасьці ад колькасьці знойдзенага рэчыва? Разьмеркаваньне па ўзросьце
Ці павінна існаваць разьмежаваньне адказнасьці ў залежнасьці ад колькасьці знойдзенага рэчыва? Разьмеркаваньне па ўзросьце

74% рэспандэнтаў падтрымліваюць дэкрыміналізацыю захоўваньня малой колькасьці канопляў.

Ці падтрымліваеце вы дэкрыміналізацыю захоўваньня малой колькасьці канопляў?
Ці падтрымліваеце вы дэкрыміналізацыю захоўваньня малой колькасьці канопляў?

Дэкрыміналізацыю канопляў жанчыны падтрымліваюць на траціну меней за мужчынаў.

Ці падтрымліваеце вы дэкрыміналізацыю захоўваньня малой колькасьці канопляў? Разьмеркаваньне па гендары
Ці падтрымліваеце вы дэкрыміналізацыю захоўваньня малой колькасьці канопляў? Разьмеркаваньне па гендары

Найбольшыя прыхільнікі дэкрыміналізацыі — рэспандэнты ва ўзросьце ад 27 да 34 год.

Ці падтрымліваеце вы дэкрыміналізацыю захоўваньня малой колькасьці канопляў? Разьмеркаваньне па ўзросьце
Ці падтрымліваеце вы дэкрыміналізацыю захоўваньня малой колькасьці канопляў? Разьмеркаваньне па ўзросьце

82% рэспандэнтаў лічаць, што ў Беларусь трэба дазволіць мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў.

Ці трэба дазволіць у Беларусі мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў?
Ці трэба дазволіць у Беларусі мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў?

Мужчыны больш за жанчынаў выступаюць за дазвол на мэдыцынскія каноплі.

Ці трэба дазволіць у Беларусі мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў? Разьмеркаваньне па гендары
Ці трэба дазволіць у Беларусі мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў? Разьмеркаваньне па гендары

Непоўнагадовыя паказалі найменшую падтрымку дазволу на мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў.

Ці трэба дазволіць у Беларусі мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў? Разьмеркаваньне па ўзросьце
Ці трэба дазволіць у Беларусі мэдыцынскае выкарыстаньне канопляў? Разьмеркаваньне па ўзросьце

На пытаньне «ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў?» мы атрымалі наступнае разьмеркаваньне адказаў.

Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў?
Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў?

Мужчыны падтрымліваюць «поўную легалізацыю паленьня канопляў» больш за жанчынаў.

Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў? Разьмеркаваньне па гендары

Найбольш ляяльнай да легалізацыі канопляў вызначылася ўзроставая група 27-34 гадоў.

Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў? Разьмеркаваньне па ўзросьце
Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў? Разьмеркаваньне па ўзросьце

Рэспандэнты,  якія маюць сярэдне-спэцыяльную адукацыю падтрымліваюць легалізацыю канопляў больш за іншыя групы па адукацыі.

Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў? Разьмеркаваньне па адукацыі
Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў? Разьмеркаваньне па адукацыі

Тыя, хто валодаюць большай колькасьцю моваў больш ляяльна ставяцца да легалізацыі канопляў.

Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў? Разьмеркаваньне па валоданьні мовамі
Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў? Разьмеркаваньне па валоданьні мовамі

Чым большы населены пункт, у якім жыве рэспандэнт, тым больш ён падтрымлівае легалізацыю.

Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў? Разьмеркаваньне па месцы жыхарства
Ці падтрымліваеце вы поўную легалізацыю паленьня канопляў для поўнагадовых грамадзянаў? Разьмеркаваньне па месцы жыхарства

Сярод тых, хто меў досьвед паленьня канопляў, узровень незадаволенасьці дзейным заканадаўствам вышэйшы.

Разьмеркаваньне тых, хто не задаволены дзейным заканадаўствам па крытэру досьведу паленьня канопляў
Разьмеркаваньне тых, хто не задаволены дзейным заканадаўствам па крытэру досьведу паленьня канопляў

З апытанкі можна зрабіць наступныя высновы:

  • Жанчыны патрабуюць дадатковай адукацыі па пытаньнях псыхаактыўных рэчываў і залежнасьцяў. У пытаньнях стаўленьня да канопляў жанчыны выявіліся больш «жорсткімі» і аўтарытарнымі за мужчынаў. Па ўсіх пытаньнях сярод рэспандэнтак была большая колькасьць тых, хто падтрымлівае карны падыход да рэгуляваньня канопляў («вайну з наркотыкамі»), у параўнаньні з мужчынамі-рэспандэнтамі. Жанчыны таксама паказалі меньшую інфарамаванасьць па пытаньнях ужываньня канопляў і зьвязаных залежнасьцяў.
  • Узроставыя групы 27-30 і, асабліва, 31-34 гадоў (народжаныя паміж 1984 і 1991 гадамі) выяўляюцца найменьш аўтарытарнымі і найбольш незадаволенымі дзейнай палітыкай дзяржавы ў дачыненьні да канопляў і зьвязаных залежнасьцяў.
  • Непоўнагадовыя (падлеткі) патрабуюць дадатковай адукацыі па пытаньнях псыхаактыўных рэчываў і зьвязаных залежнасьцяў.
  • Валоданьне мовамі карэлюе з ляяльнасьцю да канопляў.
  • У параўнаньні з жыхарамі вялікіх гарадоў, жыхары меньшых неселеных пунктаў з’яўляюцца больш аўтырытарнымі і меньш інфармаванымі, і таму патрабуюць дадатковай адукацыі па пытаньнях псыхаактыўных рэчываў і залежнасьцяў.

Партрэт чалавека, які падтрымлівае Legalize Belarus: мужчына 27-34 гадоў, які жыве ў Менску, валодае замежнай мовай і наведваў установу сярэдне-спэцыяльнай ці вышэйшай адукацыі.

Партрэт чалавека, які не падтрымлівае Legalize Belarus: непаўнагадовая жанчына, якая жыве ў вёсцы і не валодае замежнымі мовамі.

 
Можно, если осторожно

Вступай в наш клуб за гуманную наркополитику. Твои данные не будут переданы третьим лицам.

💓 Нам нужна ваша поддержка
Если вам нравится, что делает Legalize Belarus — поддержите нас через Patreon либо иным способом.